Парыж
сталіца Францыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пары́ж (па-француску: Paris) — сталіца й найбуйнейшы горад у Францыі, разьмешчаны на рацэ Сэне, на поўначы краіны, у самым сэрцы рэгіёну Іль-дэ-Франс (зьяўляецца яго адміністрацыйным цэнтрам, а таксама асобным дэпартамэнтам). Адміністрацыйныя межы гораду ў значнай ступені зьяўляюцца нязьменнымі з 1860 году. Насельніцтва складае 2 133 111 чалавек (2021 год)[2], аднак з улікам колькасьці жыхароў шматлікіх прыгарадаў насельніцтва складае 12 568 755 чалавек (2016 год)[3], што робіць горад адным з самых густанаселеных гарадзкіх раёнаў у Эўропе[4].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Парыж (неадназначнасьць).
Парыж | |||||
франц. Paris | |||||
Элізэйскія палі ў Парыжы | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | III стагодзьдзе да н. э.[1] | ||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Іль-дэ-Франс | ||||
Кіраўнік: | Ан Ідальго[d] | ||||
Плошча: | 105,4 км² | ||||
Насельніцтва (2021) | |||||
колькасьць: | 2 133 111 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 20 238,24 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
Тэлефонны код: | 1 | ||||
Паштовы індэкс: | 75116, 75001, 75002, 75003, 75004, 75005, 75006, 75007, 75008, 75009, 75010, 75011, 75012, 75013, 75014, 75015, 75016, 75017, 75018, 75019, 75020, 75000 | ||||
Нумарны знак: | 75 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°51′24″ пн. ш. 2°21′8″ у. д. | ||||
Парыж | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.paris.fr/ |
Горад ёсьць важным населеным пунктам на працягу больш чым двух тысячагодзьдзяў, ён і сёньня зьяўляецца адным зь вядучых сусьветных бізнэсовых і культурных цэнтраў, і ягоны ўплыў на палітыку, адукацыю, сфэру паслугаў, СМІ, моду, навуку й мастацтва робіць важкі ўнёсак у ягоны статус як аднаго з глябальных гарадоў сьвету[5]. У 2009 і 2010 гадох Парыж увайшоў у лік трох найбольш важных і ўплывовых гарадоў сьвету сярод першых трох «эўрапейскіх гарадоў будучыні», паводле дасьледаваньня, апублікаванаму часопісам Financial Times[6] і ўвайшоў у дзясятак найбольш зручных для жыцьця гарадоў сьвету, паводле зьвестак брытанскага аглядніка Monocle[7]. Парыж таксама зьяўляецца аддным з самых зялёных гарадоў Эўропы[8]. У Парыжы месьцяцца штаб-кватэры шматлікіх міжнародных арганізацыяў, як то ЮНЭСКО, Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва й развіцьця (АЭСР), Міжнародная гандлёвая палата (ICC) й неафіцыйны Парыскі клюб.
Парыж і парыскі рэгіён стварае больш за чвэрць СУП Францыі, зарабіўшы ў 2009 годзе € 552,1 мільярдаў[9]. Паводле зьвестак на 2008 год, аглямэрацыя Парыжу зьяўляецца другой па велічыні эканомікай у Эўропе, пасьля Лёндану, і шостай у сьвеце[10]. У Парыжы маецца некалькі бізнэсовых раёнаў, у прыватнасьці, Дэфанс — найбуйнейшы біснэсовы раён Эўропы[11]. Акрамя таго Парыж зьяўляецца адным з самых прывабных турыстычных местаў, прынімаючы ў год каля 42 мільёнаў турыстаў[12]. Дзякуючы гэтаму Парыж зьяўляецца самым наведвальным горадам у сьвеце. Гарады й прыгарады ўтрымліваць да 3800 гістарычных помнікаў, а таксама чатыры аб’екты Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.