![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/Mika%25C5%2582aje%25C5%25AD%25C5%25A1%25C4%258Dyna._%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B5%25D1%259E%25D1%2588%25D1%2587%25D1%258B%25D0%25BD%25D0%25B0_%252819.03.2009%2529.jpg/640px-Mika%25C5%2582aje%25C5%25AD%25C5%25A1%25C4%258Dyna._%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B5%25D1%259E%25D1%2588%25D1%2587%25D1%258B%25D0%25BD%25D0%25B0_%252819.03.2009%2529.jpg&w=640&q=50)
Мікалаеўшчына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́еўшчына — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2015 год — 562 чалавекі[3]. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Стоўпцаў, за 30 км на паўночны захад ад Нясьвіжу.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Мікалаеўшчына (неадназначнасьць).
Мікалаеўшчына лац. Mikałajeŭščyna | |
![]() Школа імя Якуба Коласа | |
Першыя згадкі: | 1555 |
Магдэбурскае права: | XVII стагодзьдзе[1][2] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Стаўпецкі |
Сельсавет: | Мікалаеўшчынскі |
Насельніцтва (2015) | |
колькасьць: | 562 чал.[3] |
колькасьць двароў: | 265[3] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1717 |
Паштовы індэкс: | 222698 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°21′0″ пн. ш. 26°49′0″ у. д. |
Мікалаеўшчына на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Мікалаеўшчына ![]() ![]() Мікалаеўшчына | |
![]() |
Мікалаеўшчына — даўняе магдэбурскае[1][2] мястэчка на мяжы гістарычных Меншчыны і Наваградчыны[lower-alpha 1], асноўным заняткам жыхароў якога былі плытагонства і будаваньне віцінаў[4]. Малая радзіма Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Язэпа Лёсіка і шэрагу іншых грамадзкіх і культурных дзеячоў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, зьнішчаны расейскімі ўладамі дзеля пабудовы царквы-мураўёўкі.