Нёман
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нё́ман (лет. Nemunas; рас. Неман) — рака ў Беларусі, Летуве і Расеі. Даўжыня 937 км, у межах Беларусі 459 км. Плошча вадазбору 98,2 тыс. км², у межах Беларусі 35 тыс. км² (без вадазбору ракі Вяльля). Выдатак вады на выхадзе за граніцу Беларусі 214 м³/с, у вусьці 685 м³/с. Агульны спад ракі на тэрыторыі Беларусі 96,5 м. Сярэдні нахіл воднае паверхні 0,21 ‰.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Нёман (неадназначнасьць).
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Нёман лац. Nioman | |
Нёман у Горадні | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Рачыца |
Вусьце | Курская затока |
Краіны басэйну | Беларусь, Летува, Расея |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць, Менская вобласьць і Калінінградзкая вобласьць |
Даўжыня | 937 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 685 м³/с |
Плошча басэйну | 98,2 тыс. км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,21 ‰ |
Месцазнаходжаньне | |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | Вуша, Моўчадзь, Шчара, Зальвянка, Рось, Сьвіслач |
Правыя | Вуса, Сула, Заходняя Бярэзіна, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Котра, Мерычанка, Вяльля, Нявежа |
Закрыць