беларускі рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
«Мроя» — беларускі рок-гурт.
Мроя | |
«Мроя» на «Басовішчы-2009» | |
Гады | 1981—1994 |
---|---|
Краіна | |
Мова | беларуская |
Жанр | рок |
Выдавец | БМАgroup |
Зьвязаныя праекты | N.R.M., Крамбамбуля, Garadzkija, Zet |
Удзельнікі | Лявон Вольскі Юрась Ляўкоў Алег Дземідовіч Піт Паўлаў |
Былыя ўдзельнікі | Уладзімер Давыдоўскі Венедыкт Конеў-Пятушкевіч Алег Піпін Леанід Шырын Віктар Смольскі Віктар Шот Юрась Цянкевіч |
Гурт «Мроя» заснаваны ў 1981 годзе студэнтамі другога курсу Менскай мастацкай вучэльні Лявонам Вольскім ды Ўладзімерам Давыдоўскім. Вольскі сьпяваў ды граў на польскім сынтэзатары-іёніцы, Давыдоўскі спачатку граў на бас-гітары, потым — на барысаўскай «Фарманце». Неўзабаве да гурту далучыўся школьны знаёмы Давыдоўскага Юрась Ляўкоў, які пачаў граць на бас-гітары. Потым далучыўся аднагрупнік Вольскага Алег Дземідовіч і пачаў граць на барабанах. Гурт спачатку ўзяў назву «Эскалатор». Першы канцэрт адбыўся 7 лістапада 1981 году. Спачатку песьні ствараліся й выконваліся па-расейску, але паступова гурт перайшоў на беларускія песьні. Музычны стыль фармаваўся пад уплывам такіх гуртоў, як The Beatles ды «Машина времени». Рэпэтыцыі праводзіліся спачатку ў цесным пакойчыку ў вучэльні, потым у розных службовых памяшканьнях (нават у вёсцы Дзегцяроўка). У 1984 годзе «Мроя» выступіла з вулічным канцэртам у Траецкім прадмесьці, на якім прысутнічаў Піт Паўлаў. У 1985 годзе пасьля заканчэньня вучэльні Лявона, Уладзімера ды Алега забралі на тэрміновую службу ў войска. Улетку 1986 году гурт сабраўся зноў. На першых этапах гурт запісаў некалькі альбомаў на магнітных касэтах, актыўна канцэртаваў, рэпетыцыі праходзілі ў сутанэньнях Дому літаратара. У 1987 годзе Талака зладзіла паход супраць будаўніцтва Дзьвінскай ГЭС, у якім прынялі ўдзел і музыкі Мроі. За гэты ўдзел іх пазбавілі магчымасьці рэпетаваць у доме літаратара. У 1989 годзе — падчас перабудовы «Мроя» запісала кружэлку на перасоўнай студыі «Мэлёдыя» «Дваццаць восьмая зорка», гукарэжысэрам якога быў Аляксандар Шцільман. Пасьля зыходу Ўладзімера Давыдоўскага 10 верасьня 1989 году тры гады ў гурце граў Венедыкт Конеў-Пятушкевіч. 24 верасьня 1989 году гурт выступіў на фэстывалі «Чырвона рута» ў Чарнаўцах, дзе выканалі песьні «Шмат», «Аўстралійская полька» ды «Мама-мафія». Напрыканцы красавіка 1990 года Мроя разам з гуртамі Мясцовы час, Кадэцкі корпус, Грамада і Муха выступіла на дабрачынным канцэрце «Ахвяруем дзецям Чарнобыля» у Віцебску[1]. Напрацягу 1992—1993 гадоў у гурце зьмянілася некалькі гітарыстаў, якія не адпавядалі стылістыцы «Мроі». У 1993 годзе пры дапамозе Згуртаваньня беларусаў сьвету на кампакт-касэтах выйшла складанка «Выбраныя песьні 1989—1993», у якую ўвайшлі новыя песьні. Часткова з-за рознагалосьсяў у самім гурце, часткова з-за канкурэнцыі з боку іншых — больш маладых гуртоў у верасьні 1994 годзе ўдзельнікі «Мроі» прыпыняюць працу з-за фармальных прычын. Праз пэўны час было прынятае рашэньне ўзяць назву гурта N.R.M. і зьмяніць музычны стыль.
У 2009 годзе на юбілейным, 20-м «Басовішчы» гурт часова адрадзіўся дзеля выкананьня стосу старых песьняў у аўтэнтычнай вопратцы. У гэтым жа годзе BMA-group зрабіла перавыданьне альбому «Дваццаць восьмая зорка» на CD, у якое ўключыла дзьве дадатковыя песьні і відэа з канцэрту ў 1993-м годзе.
Усе альбомы студыйныя. Першыя два альбомы пазьней не выдаваліся.
У праект «Рок супраць рэвалюцыяў» увайшлі дзьве песьні, якія ня трапілі ў альбомы, у запісе ўдзельнічаў Піт Паўлаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.