Зьміцер Колас
беларускі літаратуразнаўца, перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Зьміцер Колас (29 сьнежня 1956, Менск) — беларускі перакладчык.
Зьміцер Колас | |
Род дзейнасьці | перакладчык |
---|---|
Дата нараджэньня | 29 сьнежня 1956 (67 гадоў) |
Месца нараджэньня | Менск |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, перакладнік, выдавец |
Сябра ў | Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня |
Бацька | Георгій Колас[d] |
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і вядомага тэатральнага крытыка і літаратара Георгія Коласа. Малодшы брат Уладзімера Коласа. Скончыў перакладчыцкі факультэт Інстытута замежных моваў (1979). Працаваў паводле кантракту перакладчыкам у Альжыры. Выкладаў і 2 гады вёў курс мастацкага перакладу на францускім факультэце Інстытута замежных моваў. Загадваў выдавецтвам пры Беларускім гуманітарным ліцэі, з 1998 працаваў галоўным рэдактарам прыватнага выдавецтва «Энцыкляпэдыкс». Займаецца выдавецкай справай, кіруе ўласным выдавецтвам.
Бібліяграфія
Пераклаў на беларускую мову творы:
- Альбэра Камю — раман «Чужаніца»[1][2], аповесьць «Падзеньне»[1][2], апавяданьні[1][2], п’есы «Калігула»[3], «Праведнікі»[4] і інш.[1][2], эсэ[1][2] і інш. асобныя творы[5];
- Гі дэ Мапасана — апавяданьні «У моры», «Два сябры», «Прыгода Вальтэра Шнафса», «Вяроўка», «Аздоба»[10];
- Наталі Сарот — апавяданьне «Трапізмы»[13];
- Люі Арагона — апавяданьне «Падсадная качка»[14];
- Франсуа Рабле — раман «Гарганцюа і Пантагруэль»[15][16];
- Бруна Шульца — апавяданьне «Самота»[17];
- Жаашэн дзю Бэле — урыўкі з трактата «Абарона і ўсхваленьне францускай мовы»[18] і інш. творы[19];
- Сафія дэ Сэгюр — кніга для дзяцей «Зачаравая хатка» (1992);
- Шарль Пэро — кніга для дзяцей «Чарадзейныя казкі» (1993);
- Андрэ Шэнье[19]
- Шарль Бадлер — маленькія паэмы прозай[20];
- Рэнэ Дэкарта — «Развагі аб мэтадзе: Як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках»[21];
- Нікалё Мак’явэльлі — «Уладар»[22];
- Жака Дэрыды — «Акрамя імя» (1997);
- Поля Вэйна — «Ці верылі грэкі ў свае міты? Эсэ пра стваральнае ўяўленьне» (2000);
- Эжэна Янэска — п’есы «Непадкупны забойца»[23], «Лысая спявачка»[24][25];
- Андрэ Русэна — п’еса «Хатка»[26]
- Сэмюэля Бэкета — п’еса «Канец гульні»[27]
- Франсіса Вэбэра — п’еса «Вячэра з дурнем»[28]
- Жана Лякуцюра — кніга «Шарль дэ Голь»[29]
- Патрыка Бэсона — раман «Ліст да страчанага сябра»[30]
- Мішэля Ўэльбэка — «Магчымасьць выспы» (2012)[31]
Таксама пераклаў урыўкі зь «Песьні пра Ралянда»[32].
Крыніцы
Вонкавыя спаысылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.