Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
GARADzKIJA (Гарадзкія, таксама сустракаецца варыянт Garadzkija i GRDzK) — беларускі рок-гурт, заснавальнікам якога зьяўляецца Піт Паўлаў (гітарыст N.R.M.). Назва GARADzKIJA, па задуме Піта Паўлава павінна адлюстроўваць урбаністычны стыль музыкі, якую грае гурт. Пры гэтым «GARADzKIJA — гэта не супроцьпастаўленьне вясковым, гэта проста канстатацыя факта, што ёсьць гарадзкія каштоўнасьці».
GARADzKIJA | |
Гады | 2003 — нашы дні |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | рок |
Выдавец | West Records |
Зьвязаныя праекты | Мроя N.R.M. Крыві Pete-Paff Народны альбом |
Удзельнікі | Піт Паўлаў Андрэй Сапоненка Андрэй Кавалькоў Аляксандар Гарон |
Гурт дэбютаваў у 2003 годзе аднайменным альбомам — «Harackija», у назьве якога была спэцыяльна зробленая памылка, што на думку музыкаў павінна адлюстроўваць умоўнасьць сучаснага гарадзкога асяродзьдзя, вясковае паходжаньне большасьці сучасных гараджан.
Альбом складаецца з 13 кампазыцыяў і мультымэдыйнага трэку (фота, відэаматэрыялы). Прэзэнтацыя дыска адбылася 7 лістапада 2003 году ў клюбе «Рэактар», у дзень нараджэньня Піта Паўлава.
Акрамя таго, гурт запісаў яшчэ некалькі песень:
Былыя ўдзельнікі:
Гурт зьняў некалькі кліпаў:
Гурт удзельнічаў у праекце «Генералы айчыннага року» (Менск, 2004), на якім атрымаў гран-пры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.