Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Белару́ская музы́чная альтэрнаты́ва» («БМА») — музычны лэйбл Беларусі, які быў створаны ў 1996 року Віталём Супрановічам і праіснаваў да 2011 року.
Галоўнай мэтай зьяўлялася прапаґанда беларускае музыкі.[1] За час існаваньня ёю былі выдадзеныя запісы айчынных музыкаў: як маладых гуртоў, так і твораў мэтраў сучаснай і клясычнае музыкі.[2][3] «БМАgroup» гэтаксама зьяўлялася арганізатарам беларускіх канцэртаў і фэстываляў.[4] Уладальнік спецыяльнага прыза на ад часопіса «Музыкальный журнал» на Рок-каранацыі-2001 за складанку «Hard Life Heavy Music I».[5]
Кіраўніком лэйблу зьяўляўся Віталь Супрановіч. За 15 гадоў існаваньня лэйбл самастойна выдаў 154 дыскі й у выданьні каля 100 прымаў партнэрскі ўдзел. У межах свайго афіцыйнага сайту друкаваў рэцэнзіі на свае рэлізы, гіт-парады, mp3-базы.[6] Была складзеная дамова аб сумеснай вытворчасьці музычных рэлізаў з кампаніяй «Вігма».[7] Апошнім дыскам, які выйшаў пад шыльдай лэйблу, стаў альбом «Белая вада(be)» гурту Крама.[8]
Выдадзеныя альбомы беларускіх гуртоў:
Лэйбл выдаў сэрыю беларускамоўных мэтал-зборнікаў «Hard life — Heavy music»[10], а таксама складанку «Hardcoreманія: чаду!».[11]
Алег Клімаў, рэдактар «Музыкальной газеты», даволі крытычна ацаніў каталёг лэйблу станам на пачатак 2003 году[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.