Remove ads
беларускі музычны гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцяна (Ściana) — беларускі музычны гурт зь Берасьця.
Sciana | |
Гурт Sciana на фестывалі Захід 2014 | |
Гады | 1999 — цяперашні час |
---|---|
Месца ўтварэньня | Берасьце, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | альтэрнатыўны рок |
Выдавец | БМАgroup |
Удзельнікі | Павал Прохараў, Аляксей Кузняцоў, Стас Зусеў |
Былыя ўдзельнікі | Яўгенія Хіло, Алесь Нікалайчык, Ільля Дмуха, Яўген Лук’янчык, Андрэй Клімус, Валерый Сукалоў |
Гурт Sciana ўтварыўся ў 1999 годзе. Афіцыйны дзень зьяўленьня на сьвет — 1 жніўня. Заснавальнікам гурту лічыцца барабаншчык Аляксей Кузьняцоў. Менавіта ён сабраў усіх разам і запаліў ідэяй сумеснай працы. Ад самага пачатку ў гурце былі яшчэ гітарыст Павал Прохараў і басіст-вакаліст Андрэй Клімус. Таксама ад пачатку сьпявала Жэня Хіло. Але потым яна перабралася на сталае месца жыхарства ў Менск, таму творчая сувязь перарвалася. Жаданьне знайсьці нешта сваё ў музыцы тлумачыць стылёвую разнастайнасьць гурту таго часу — ад панку да джазу. Гэтыя творчыя экспэрыменты былі ўвекавечаныя ў малавядомых альбомах «Суб’ектывізм» і «Рулет». Прыкладна ў гэты ж час (2001 год) у склад каманды ўваходзяць саксафаністы Ільля Дмуха і Алесь Нікалайчык. Апошні адыграў з гуртом некалькі гадоў, але потым патрапіў у войска, пасьля якога ягонае супрацоўніцтва з гуртом не аднавілася. Менавіта спалучэньне жорсткага гітарнага драйву і мэлёдыкі саксафону стала галоўнай адметнасьцю групы.
Першы замежны канцэрт «Сьцяны» адбыўся ў польскім Беластоку (студзень 2001-га), мажлівасьцю выступаць на якім яны былі абавязаны вядомаму беларускаму барду Віктару Шалкевічу. Першы палескі рок-фэст «Крок» у студзені 2002-га прынес гурту першае месца сярод маладых камандаў Берасьцейшчыны. Тым жа летам гурт ў якасьці канкурсантаў едзе на «Басовішча» (з другой спробы), на якім нічога не атрымлівае, але пакідае добрае ўражаньне. «Сэнс нашае творчасьці — у пошуку, у пошуку новага, незвычайнага, у няспынным руху наперад», — гэтыя словы сталі агульным credo для гурту. Завершаны ў тым жа 2002 годзе альбом «Рыфмы лёсаў» стаў першым паўнавартасным запісам, які выйшаў «на ўсю краіну» ў менскім выдавецтве «Limas». 2003 год стаў для гурту годам перамогі на «Басовішчы» — удзельнікі атрымалі прыз ад «Радыё Палёнія». Пасьля гэтага Sciana стала пастаянным удзельнікам «Басовішча» — ужо як госьці яны гралі на фэсьце ў 2004, 2005 і 2007 гадах. Удалым для Sciana стаў удзел і ў трыб’юце на гурт N.R.M. «Viza NRM». Паводле словаў саміх удзельнікаў гурту N.R.M., кавэр на песьню «Я еду» стаўся лепшым за арыгінал. Чарговай перамогай для «Сьцяны» стаў удзел у фэсьце «Генералы айчыннага року» ў красавіку 2004-га. Заняўшы 2-е месца ў конкурснай частцы, гурт атрымаў права на здымкі кліпу, што і было зроблена. Першы кліп гурту на песьню «Можна быць» зьявіўся ў тым самым годзе. А сама песьня пазьней некалькі тураў запар будзе трымаць лідуючую пазыцыю на «Тузіне Гітоў». Дасягненьнем 2006-га стаў удзел у «Рок-каранацыі», дзе Sciana прадстаўляла Берасьцейшчыну і прэтэндавала на намінацыю «Найлепшы рэгіянальны гурт». Адначасова за гэтыя гады Sciana актыўна канцэртуе па Беларусі і Польшчы. Геаграфія паездак па апошняй даволі шырокая — неаднаразова Варшава, Беласток, Гіжыцк, Галдап, Ходжаў, Катавіцы, Люблін, Вэнгаржэва і іншыя. 26-га лютага 2010 году ў гурту выйшаў доўгачаканы альбом «Кропка вяртаньня», запісаны ўжо з новым саксафаністам Яўгенам Лук’янчыкам.
Гурт таксама прымаў удзел у прэзэнтацыі альбома «Перетворися на зброю» ўкраінскага гурту «Роллік’с» у 2012 годзе ў якасьці госьця.[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.