«Белару́ская музы́чная альтэрнаты́ва» («БМА») — музычны лэйбл Беларусі, які быў створаны ў 1996 року Віталём Супрановічам і праіснаваў да 2011 року.

Хуткія факты Заснаваная, Заснавальнікі ...
«БМА»
Заснаваная 1996
Заснавальнікі Віталь Супрановіч
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Закрытая 2011
Галіна Музычная індустрыя
Прадукцыя CD
Закрыць

Галоўнай мэтай зьяўлялася прапаґанда беларускае музыкі.[1] За час існаваньня ёю былі выдадзеныя запісы айчынных музыкаў: як маладых гуртоў, так і твораў мэтраў сучаснай і клясычнае музыкі.[2][3] «БМАgroup» гэтаксама зьяўлялася арганізатарам беларускіх канцэртаў і фэстываляў.[4] Уладальнік спецыяльнага прыза на ад часопіса «Музыкальный журнал» на Рок-каранацыі-2001 за складанку «Hard Life Heavy Music I».[5]

Гісторыя

Кіраўніком лэйблу зьяўляўся Віталь Супрановіч. За 15 гадоў існаваньня лэйбл самастойна выдаў 154 дыскі й у выданьні каля 100 прымаў партнэрскі ўдзел. У межах свайго афіцыйнага сайту друкаваў рэцэнзіі на свае рэлізы, гіт-парады, mp3-базы.[6] Была складзеная дамова аб сумеснай вытворчасьці музычных рэлізаў з кампаніяй «Вігма».[7] Апошнім дыскам, які выйшаў пад шыльдай лэйблу, стаў альбом «Белая вада(be)» гурту Крама.[8]

Выканаўцы

Выдадзеныя альбомы беларускіх гуртоў:

Лэйбл выдаў сэрыю беларускамоўных мэтал-зборнікаў «Hard life — Heavy music»[10], а таксама складанку «Hardcoreманія: чаду!».[11]

Ацэнкі

Алег Клімаў, рэдактар «Музыкальной газеты», даволі крытычна ацаніў каталёг лэйблу станам на пачатак 2003 году[12].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.