From Wikipedia, the free encyclopedia
Indiga — беларускі музычны гурт зь Менску[2][3][4].
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Indiga | |
Гады | 2002—2008[1] |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месца ўтварэньня | Менск |
Мова | беларуская |
Жанр | альтэрнатыўны рок |
Выдавец | БМАgroup |
Зьвязаныя праекты |
|
Удзельнікі |
|
Гурт заснаваны ў 2002 годзе. Пераможцы «Басовішча-2003». Выступілі ў якасьці гасьцей на «Басовішчы-2004» і «Басовішчы-2006». Намінанты прэміі «Рок-каранацыя»[5]. У 2006 годзе Руся была ўганаравана тытулам «Рок-князёўны»[6].
Музыкі зьявіліся на зборным канцэрце ў падтрымку выпуску сэрыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, N.R.M., Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 году[7].
1 лістапада 2008 году ў клюбе «Bronx» Руся ў якасьці ўдзельніцы фальклёрнага гурту Akana-NHS(be) выступіла на прэзэнтацыі самотніка In Tune Hair Peace Salon, што замацавала яе ў стане вакалісткі ў новым гурце Ірэны Катвіцкай, лідэра раскіданага NHS, а сам пераход адбыўся падчас конкурснага праекту «Залатая акустыка» за месяц да таго ў сувязі з працяглым творчым адпачынкам Indiga з-за ператрубацыяў у складзе. [8][9][10][11][12]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.