![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/Helix_pomatia.jpg/640px-Helix_pomatia.jpg&w=640&q=50)
Малякалёгія
разьдзел заалёгіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Малякалёгія — разьдзел заалёгіі, які прысьвечаны вывучэньню мяккацелых, ці малюскаў (Mollusca). Назва паходзіць ад грэцкага слова malakion — малюск. Вучоных, якія вывучаюць малюскаў, называюць маляколягамі. Малякалёгія разглядае пытаньні сыстэматыкі і філагеніі, заагеаграфіі, біялёгіі і экалёгіі малюскаў і інш. Адзін з разьдзелаў — канхалёгія (канхіялёгія) — прысьвечаны дасьледаваньню ракавінаў малюскаў. Асаблівую галіну прадстаўляе прыкладная малякалёгія, якая вывучае малюскаў з кропкі гледжаньня іх значнасьці ў дзейнасьці чалавека: у мэдыцыне і вэтэрынарыі, у сельскай гаспадарцы і харчовай прамысловасьці. Палеамалякалягічныя дасьледваньні зьвязаны з дасьледваньнем былых малякафаўн і маюць важнае значэньне ў храналізацыі геалягічных слаёў, дзякуючы добрай захоўваемасьці ракавін.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/Helix_pomatia.jpg/640px-Helix_pomatia.jpg)
Галіна заалёгіі |
Галіны заалёгіі |
Аалёгія · Акаралёгія |
Знакамітыя заолягі |
Чарлз Дарвін · Ўільям Кірбі |
Мінуўшчына |