From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́кавіна — вонкавы абарончы шкілетны покрыў цела шматлікіх бесхрыбетных жывёлаў. Вывучэньнем ракавінаў бесхрыбетных займаецца канхалёгія.
Найбольшую цікавасьць з пункту погляду практычнага выкарыстаньня і калекцыянаваньня ўяўляюць ракавіны малюскаў.
Складаецца з трох слаёў:
З ракавінаў малюскаў людзі выраблялі рыбалоўныя кручкі, разцы, шкрабкі, насадкі для матыкаў, ужывалі ў выглядзе посуду, музычных інструмэнтаў (конх) і ўпрыгажэньняў. У некаторых выпадках ракавіны служылі грашыма — напрыклад, ракавіны кауры на выспах Акіяніі.
Пэрлямутар, які здабываюць з ракавінаў, мае вельмі шырокае прымяненьне — ён ужываецца для вырабу гузікаў, інкрустацыяў, ювэлірных вырабаў.
Буйныя ракавіны часта адлюстроўвалі на сваіх карцінах мастакі Рэнэсансу. Прыкладам могуць служыць карціны, якія апісваюць міталягічны сюжэт — нараджэньне Вэнэры. На карціне Сандра Батычэльлі Вэнэра выяўленая стаячай на агромністай ракавіне-грэбні, якая была яе сымбалем.
На карціне Вільяма Бугро ракушкі ўжываюцца і як музычны інструмэнт.
Ракавіна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.