разьдзел біялёгіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Плянкталёгія — гэта разьдзел заалёгіі, які займаецца вывучэньнем плянктону — мікраарганізмаў, якія насяляюць водныя глыбіні.
Галіна заалёгіі |
Галіны заалёгіі |
Аалёгія · Акаралёгія |
Знакамітыя заолягі |
Чарлз Дарвін · Ўільям Кірбі |
Мінуўшчына |
Пачатак гэтаму кірунку паклала вывучэньне цьвіценьня вады. У XVI стагодзьдзе Захарый Янсэн вынайшоў першы прататып мікраскопа, які дазволіў выявіць, што нагодай цьвіценьня вады зьяўляецца празмернае размнажэньне мільёнаў мікраскапічных арганізмаў. У асобны кірунак яго вылучыў нямецкі вучоны Віктар Гензэн у 1887 годзе, які і ўвёў тэрмін «плянктон».
У гэтай навуцы працавалі такія знакамітыя вучоныя, як Антон Левэнгук, Ян Свамэрдам, Хрыстыян Готфрыд Эрэнбэрг і Ота-Фрэдэрык Мюлер. Апошні ўпершыню паспрабаваў зьдзейсьніць вылаў плянктону пры дапамозе мелкавузавай сеткі, мадэль якой легла ў аснову стварэньня сучасных сетак для лоўлі плянктону.
Для вывучэньня плянктону арганізоўваліся шматлікія навуковыя экспэдыцыі, найбольш выніковайзь якіх зьяўляецца экспэдыцыя на судне «Чэленджэр». Менавіта ёй удалося высьветліць, што плянктон існуе нават на глыбіні ў 1000 мэтраў. Тады ж зьявіліся буйныя манаграфіі, якія прысьвечаны разнастайнасьці прэснаводных арганізмаў, якія ўяўляюць зь сябе немалую долю плянктона. Сярод іх працы аб ракападобных В. Лілджэборга, аб галінавусых рачках Аўгуста Вэйсмана і іншыя.
Сучасная плянкталёгія вывучае паводзіны мікраарганізмаў «In situ», шляхам атрыманьня выяў з дапамогай спэцыяльных прыстасаваньняў.
Існуюць праекты, якія дазваляюць удзельнічаць у вывучэньні плянктону ў рэжыме он-лайн з дапамогай аўтаматычных сродкаў «Доўгатэрміновая экалягічная абсэрваторыя»[1][2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.