хімічнае злучэньне From Wikipedia, the free encyclopedia
Вада́, ці аксід вадароду[1] — хімічны зьвязак з формулай Н2О[2], у звычайных умовах існуе ў выглядзе вадкасьці. У выглядзе газу (тэмпэратура 100 °C і вышэй) мае назву пара, у цьвёрдым выглядзе (0 °C і ніжэй) — лёд ці сьнег.
Вада зьяўляецца актыўным распушчальнікам. Большая частка натуральнай вады «салёная» (каля 97,38%), яна мае ў сваім складзе многа распушчаных соляў, у асноўным хлярыд натрыю. Таксама шмат распушчаных газаў, але найболей дыяксыд вугляроду.
Вада вельмі распаўсюджана на Зямлі. Напрыклад акіяны займаюць каля 70,8% яе паверхні, трэба так сама дадаць балоты, рэкі, азёры і ледавікі. Частка вады знаходзіцца пад паверхняй зямлі ці ў атмасфэры (аблокі, вадзяны пар).
Некаторыя хімічныя элемэнты маюць у сваім складзе ваду (гідраты — утрымліваюць крышталічную ваду). У натуральным асяродзьдзі вада прадстаўлена растворам солі і газаў. Найбольшую колькасьць мінэральных соляў утрымлівае марская вада і мінэральная вада; найменшую вада з атмасфэрных ападкаў. Ваду з найменшай колькасьцю мінэральных дадаткаў называюць мяккай, а ўтрымліваючую вялікую колькасьць соляў кальцыю і магнію — жорсткай.
Вада мае шмат шляхоў ужываньня. Найважнейшая гэта — пітная вада, у хатніх гаспадарках вада ўжываецца ў санітарна-бытавых мэтах, у сельскай гаспадарцы для арашэньня, значнай колькасьць вады патрабуецца для прамысловасьці.
Прамысловая вада можа ўжывацца для пераносу цяпла ці ахалоджваньня, як рэагент, растваральнік і г.д.
Мільярд чалавек на сьвеце ня мае бесьперашкоднага доступу да пітной вады. Кожны дзень хваробы, выкліканыя недахопам чыстай вады, прыводзяць да сьмерці тысячаў людзей, у асноўным дзяцей.
У многіх выпадках натуральная вада перад ужываньнем павінна быць ачышчана. Працэс ачысткі тычыцца як пітной так і прамысловай вады.
Цікавай асаблівасьцю вады зьяўляецца тое, што пры награваньні ад 0 °C да 4 °C (дакладней 3,98 °C) вада сьціскаецца. Дзякуючы гэтаму калі тэмпэратура падае ніжэй 4 °C, больш халодная вада, як меней гаматная, застаецца на паверхні і замярзае, пад ільдом захоўваецца станоўчая тэмпэратура.
Вада зьяўляецца асноўнай часткай спажываньня ўсіх вядомых арганізмаў. Удзельнік большай часткі мэтабалічных рэакцый, вада таксама зьяўляецца «транспартным сродкам арганізма»: напрыклад, прадуктаў аднаўленьня клетак, гармонаў, энзымаў і г.д. Рэгулюе тэмпэратуру і ўдзельнічае ў гідролізе. Вада складае каля 60% масы дарослага чалавека, немаўляткі каля 75%.
У 2013 годзе ўстановы жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) Беларусі збылі каля 500 млн кубамэтраў вады. У сярэднім на содні прыпадала 1,5 млн кубамэтраў, зь якіх каля 1 млн — насельніцтву. Сярод 136 вадаправодных установаў Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь 82% былі ўстановамі ЖКГ, а 18% — самастойнымі. Менавіта самастойныя ўстановы, якія працавалі ў буйных гарадах, адпусьцілі 66% вады. Сярэдні па Беларусі сабекошт кубамэтру вады пры водазабесьпячэньні складаў 5017 рублёў ($0,49). У будове сабекошту: 22,7% займала аплата працы, 20,2% — выдаткі на электраэнэргію, каля 15% — амартызацыя, 10% — рамонт. Пры водаадвядзеньні сьцёкаў сабекошт складаў 3984 рублі ($0,39)[7].
На 2022 год выведаныя запасы прэснай падземнай вады ў Беларусі складалі 6,35 млн кубамэтар/содні з 609 радовішчаў, а мінэральнай вады — каля 62 130 кубамэтар/содні. Забясьпечанасьць вадой складала 6200 кубамэтраў за год на душу насельніцтва Беларусі. Большасьць водакарыстаньня прыпадала на гаспадарча-пітныя патрэбы — 43 % і на патрэбы сельскай гаспадаркі Беларусі — 31 %[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.