![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Crustacea.jpg/640px-Crustacea.jpg&w=640&q=50)
Карцыналёгія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карцыналёгія (ад стар.-грэц. καρκίνος — рак, і стар.-грэц. λόγος — слова, вучэньне) — навука аб ракападобных, разьдзел артрападалёгіі і заалёгіі. Ракападобныя — буйная (ня менш за 100 000 відаў) і практычна важная група чэлясаногіх, таму вывучэньнем ракападобных займаецца значная колькасьць заолягаў і эколягаў розных спэцыяльнасьцяў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Crustacea.jpg/640px-Crustacea.jpg)
Галіна заалёгіі |
Галіны заалёгіі |
Аалёгія · Акаралёгія |
Знакамітыя заолягі |
Чарлз Дарвін · Ўільям Кірбі |
Мінуўшчына |
Сярод адмыслоўцаў па ракападобных існуе спэцыялізацыя — буйнымі або практычна важнымі групамі займаюцца разьдзелы карцыяналёгіі. Так, капэподаў вывучае капэпадалёгія, кладацэраў — кладацэралёгія. Па дадзеных разьдзелах праводзяцца рэгулярныя міжнародныя сымпозыюмы.
Верагодна, самым знакамітым з карцыёлягаў быў Чарлз Дарвін, вузкай спэцыяльнасьцю якога была сыстэматыка і марфалёгія вусаногіх ракападобных (атраду Cirripedia).