From Wikipedia, the free encyclopedia
Ўільям Кірбі (па-ангельску: William Kirby; 19 верасьня 1759, Вітнэсгэм — 4 ліпеня 1850) — ангельскі энтамоляг, ганаровы прэзыдэнт Каралеўскага энтамалягічнага таварыства Лёндану.
Ўільям Кірбі | |
William Kirby | |
Ўільям Кірбі | |
Дата нараджэньня | 19 верасьня 1759[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | Вітнэсгэм, Ангельшчына |
Дата сьмерці | 4 ліпеня 1850[1][2] (90 гадоў) |
Месца сьмерці |
|
Месца вучобы | |
Занятак | энтамоляг, заоляг |
Навуковая сфэра | Энтамалёгія |
Вядомы як | заснавальнік энтамалёгіі |
Сябра ў | Лёнданскае каралеўскае таварыства і Лёнданскае Лінееўскае таварыства[d] |
Вучні | Летыцыя Жэрмін[d][3] |
Узнагароды | |
Адзін з заснавальнікаў энтамалёгіі нарадзіўся 19 верасьня 1759 году ў Вітнэсгэме, (каля Іпсўічу, Сафолк, Ангельшчына). Яго дзедам быў ангельскі тапограф Джон Кірбі, а стрыечнай сястрой — пісьменніца Сара Трымэр(en). Сярод яго сяброў, зь якімі ён зьдзяйсьняў сумесныя экскурсыі на прыроду, былі натураліст Чарлз Сатан, энтамоляг Томас Маршам(en), батанік Сэр Ўільям Джэксан Гукер і іншыя[4].
Памёр сьвятаром у Баргэме ў 1850.
Напісаў «Monographia apium Angliae» (Іпсўіч, 1802, 2 т.; манаграфія аб пчолах Ангельшчыны),[5] «Introduction to Entomology» (сумесна з Ўільямам Спэнсам, 3 т., 1815—1826; у дарэвалюцыйнай Расеі выйшла пад назвай Кэрби и Спэнсъ «/Общая/ Естественная история насекомыхъ …»).
Від жукоў-вусачоў Agapanthia kirbyi (Gyllenhal, 1817) названы ў яго гонар.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.