From Wikipedia, the free encyclopedia
Леанід Аляксандравіч Каравайка (нарадзіўся 19 чэрвеня 1954 году ў Бярозаўцы, Лідзкі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі дыплямат, першы генэральны консул Беларусі ў Амэрыцы. Мае дыпляматычны ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасланьніка другое клясы.[1]
Леанід Каравайка | |
Першы Генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку | |
---|---|
22 ліпеня 1993 году — 31 сакавіка 1995 году | |
Прэм’ер-міністар: |
Вячаслаў Кебіч Міхаіл Чыгір |
Папярэднік: | — |
Наступнік: | Вадзім Лазерка |
Генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку | |
21 красавіка 2001 году — 24 траўня 2007 году | |
Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Ярмошын |
Папярэднік: | Мікалай Крэчка |
Наступнік: | Міхаіл Аляксейчык |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 чэрвеня 1954 (70 гадоў) Бярозаўка (Лідзкі раён, Гарадзенская вобласьць) |
Сужэнец: | Марыя |
Дзеці: | Андрэй, Алег |
Адукацыя: |
У 1976 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту замежных моваў па спэцыяльнасьці француская і ангельская мовы. Акрамя францускай і ангельскай валодае польскай і сэрбскай мовамі.
Пасьля заканчэньня вышэйшае навучальнае ўстановы кароткі час працаваў у Беларускім таварыстве сяброўства і сувязяў з замежнымі краінамі. З 1981 па 1987 год працаваў у сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку. Пасьля вяртаньня з Нью-Ёрку працягнуў працу ў Беларускім таварыстве сяброўства і сувязяў з замежнымі краінамі рэфэрэнтам аддзела культуры.
На дыпляматычную службу ў міністэрства замежных справаў БССР прыйшоў у 1988 годзе. Працаваў на дыпляматычных пасадах у пратакольна-консульскім, а потым — у консульскім аддзеле міністэрства. З-за адсутнасьці беларускае консульскае ўстановы ў ЗША па міждзяржаўнай дамоўленасьці прызначаны ў 1992 годзе на пасаду консула Генэральнага консульства Расейскае Фэдэрацыі ў Нью-Ёрку.
Адначасова з заснаваньнем 22 ліпеня 1993 году Генэральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку быў прызначаны першым кіраўніком першае беларускае консульскае ўстановы ў краінах Амэрыкі.[2] Працаваў на гэтай пасадзе да 31 сакавіка 1995 году.[3]
Пасьля вяртаньня ў цэнтральны апарат міністэрства замежных справаў працаваў з 1995 па 1997 год начальнікам упраўленьня краінаў СНД, Цэнтральнае і Ўсходняе Эўропы, а пазьней — начальнікам сакратарыята міністэрства.
З 1997 па 1998 год працаваў у місіі АБСЭ ў Босьніі і Герцагавіне.
З 1998 па 2001 год працаваў начальнікам консульскага ўпраўленьня МЗС Беларусі.
З 21 красавіка 2001 году да 24 траўня 2007 году быў Генэральным консулам Рэспублікі Беларусь у Беластоку.[4][5].
Пасьля вяртаньня на Радзіму і да чэрвеня 2012 году працаваў начальнікам упраўленьня па пытаньнях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўленьня МЗС Беларусі.
З чэрвеня 2012 году па лістапад 2013 году — загадчык консульскага аддзелу, старэйшы дарадца амбасады Беларусі ў Маскве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.