Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвяты́х Франці́шка і Бэрна́рда і кля́штар бэ́рнардынаў — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Старога Места пры Бэрнардынскай вуліцы[lower-alpha 1], на беразе ракі Вільні. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1864 году. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, які пазьней набыў рысы рэнэсансу і барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў, налева — касьцёл Сьвятой Ганны | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′59.31″ пн. ш. 25°17′38.3″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і готыка |
Першае згадваньне | 1475 |
Сайт | parapija.bernardinai.lt |
Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы |
Комплекс Віленскага мужчынскага бэрнардынскага кляштару складаецца з касьцёла Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштарных карпусоў, аточаных мурам з брамамі. Утварае адзіны архітэктурны ансамбль з касьцёлам Сьвятой Ганны. На думку беларускага дасьледніка Міколы Шчакаціхіна, касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда стаў першым абарончым храмам у Вялікім Княстве Літоўскім і выступіў прататыпам да фармаваньня адметнагай традыцыі абарончага сакральнага дойлідзтва на беларускіх землях.