Касьцёл Сьвятой Ганны (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры канца XV — другой паловы XVI стагодзьдзя ў Вільні. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Старога Места, пры Бэрнардынскай вуліцы[lower-alpha 1]. Дзейнічае. Твор архітэктуры позьняй готыкі, адзін з найцікавейшых узораў гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Ганны | |
Касьцёл Сьвятой Ганны | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′59″ пн. ш. 25°17′36″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Архідыяцэзія Вільнюса[d] |
Архітэктурны стыль | цагляная готыка |
Аўтар праекту | Benedikt Rejt[d] |
Дата заснаваньня | 1495 |
Сайт | onosbaznycia.lt/index.php |
Касьцёл Сьвятой Ганны | |
Касьцёл Сьвятой Ганны на Вікісховішчы |
Утварае адзін комплекс з брамай і званіцай і ўваходзіць у ансамбль бэрнардынскага кляштару з касьцёлам Сьвятых Францішка і Бэрнарда. Архітэктура касьцёла Сьвятой Ганны вылучаецца незвычайнай для заходнеэўрапейскага мастацтва формай паўцыркульнай аркі ў кілепадобным абрамленьні, якая мае аналягі на беларускіх землях у больш раньніх праваслаўных цэрквах[1].