Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зьвя́з эўрапе́йскіх футбо́льных асацыя́цыяў (анг. UEFA — трансьліт. УЭФА) — арганізацыя, якая кіруе футболам у Эўропе. Яна аб’ядноўвае нацыянальныя футбольныя асацыяцыі эўрапейскіх краін, а таксама Ізраілю, Казахстану і Кіпру. УЭФА займаецца арганізацыяй усіх эўрапейскіх спаборніцтваў клюбаў і зборных, разьмяркоўвае прыбыткі ад рэклямы й трансьляцыяў паміж клюбамі й нацыянальнымі асацыяцыямі, якія ўваходзяць у яе склад.
Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў | |
анг. Union of European Football Associations | |
Галаўная сядзіба ў Ніёне (2011 год) | |
Сінім краіны-ўдзельніцы (2019 год) | |
Абрэвіятура | ЗЭФА |
---|---|
Дата ўтварэньня | 15 чэрвеня 1954 (69 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | кантон Во, Ніён, Жэнэўскі праезд, д. 46[1] |
Месцазнаходжаньне | Швайцарыя |
Сяброўства | 55 краёвых аб'яднаньняў |
Генэральны сакратар | Тэадор Тэадарыдыс |
Старшыня | Аляксандар Чэферын[2] |
Кіроўны орган | Выканаўчы камітэт |
Колькасьць супрацоўнікаў | 622 (2019 год)[3] |
Сайт | uefa.com |
УЭФА зьяўляецца адной з шасьці кантынэнтальных канфэдэрацыяў, якія ўваходзяць у ФІФА. Амаль усе наймацнейшыя футбалісты сьвету гуляюць у Эўропе з-за таго, што менавіта ў ёй самыя вялікія зарплаты, асабліва ў Ангельшчыне, Італіі, Гішпаніі й Нямеччыне. Таксама УЭФА прадстаўляюць шматлікія моцныя зборныя сьвету, што прадвызначае вялікае прадстаўніцтва краін гэтай канфэдэрацыі на сусьветных першынствах: так, з 32 камандаў на чэмпіянаце сьвету 2006 году УЭФА прадстаўлялі 14.
УЭФА была заснаваная 15 чэрвеня 1954 году ў Базэлі (Швайцарыя) пасьля кансультацыяў, пачатых фэдэрацыямі футболу Францыі, Італіі й Бэльгіі. Першапачаткова ва УЭФА уваходзілі 25 краін, цяпер гэтая лічба дасягнула 55. Штаб-кватэра УЭФА разьмяшчалася ў Парыжы да 1959 году, калі яна пераехала ў Бэрн. З 1995 году яна грунтуецца ў швайцарскім Ньёне. Першым генэральным сакратаром УЭФА быў Анры Дэлянэ, а прэзыдэнтам — Эбэ Шварц.
УЭФА часта меў канфлікты з Эўракамісіяй, прадстаўляючы інтарэсы нацыянальных асацыяцыяў. У 1990-х гадах рознагалосьсі тычыліся правоў на тэлетрансьляцыі й асабліва міжнародных трансфэраў (справа Босмана).