![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/LaLiga_EA_Sports_2023_Vertical_Logo.svg/langbe-tarask-640px-LaLiga_EA_Sports_2023_Vertical_Logo.svg.png&w=640&q=50)
Ля Ліга
найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Гішпаніі па футболе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ля Ліга (па-гішпанску: La Liga) — прафэсійная футбольная ліга Гішпаніі, вядомая яшчэ як Прымэра дывізіён (гішп. Primera División). У герархіі лігаў чэмпіянату Гішпаніі займае першы радок, з чаго вынікае, што спаборніцтва вызначае чэмпіёна краіны. Ліга лічыцца адной з найлепшых футбольных лігаў у сьвеце. Усяго толькі дзевяць клюбаў станавіліся пераможцамі Ля Лігі. З 1950-х гадоў дамінуючымі клюбамі розыгрышаў спаборніцтва былі «Рэал» (Мадрыд) і «Барсэлёна». Аднак на працягу 1930-х і 1940-х гадоў Ля Ліга была больш канкурэнтнай, з «Рэалам» і «Барсэлёнай» пасьпяхова канкуравалі «Валенсія», «Атлетыка» й «Атлетык», а ў 1990-х і 2000-х гадох — тая ж «Валенсія» й «Дэпартыва».
Хуткія факты Краіна, Канфэдэрацыя ...
Ля Ліга | |
![]() | |
Краіна |
![]() |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1929 |
Колькасьць камандаў | 20 |
Вылет у | Сэгунда |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі | Кубак Гішпаніі, Супэркубак Гішпаніі |
Міжнародныя кубкі |
Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы УЭФА |
Дзейны чэмпіён | Барсэлёна — 27-ы тытул (2022—2023) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Рэал Мадрыд — 33 тытулы |
![]() |
Закрыць