Дубро́венскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,25 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 14 196 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Дуброўна.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Дубровенскі раён
Thumb
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Дуброўна
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Анатоль Лукашоў[d][1]
Насельніцтва (2018) 14 196[2]
Шчыльнасьць 11,4 чал./км²
Плошча 1249,7[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 208 м[4]
Месцазнаходжаньне Дубровенскага раёну
Thumb
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-37
Паштовыя індэксы 211 0хх, 211 5хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Закрыць

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны Дубровенскі раён ў складзе Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны й далучаны да Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці[5]. 6 студзеня 1965 году Дубровенскі раён адноўлены ў складзе Віцебскай вобласьці[6].

8 красавіка 2004 году Рэдзькаўскі сельсавет ліквідаваны. Усе населеныя пункты перададзеныя Засьценкаўскаму сельсавету.[7]

10 кастрычніка 2013 году ў склад Зарубскага сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Быстрыёўка, Гладкія, Жарнеўка, Кляны, Кулакоўшчына, Ляхаўка, Пячонкі, Хаетчына, Цыбульскія, Чырына — ліквідаванага Кляноўскага сельсавету[8].

26 верасьня 2017 году Асінторфскі і Засьценкаўскі сельсаветы былі аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Асінторфскі сельсавет[9].

Адміністрацыйны падзел

У раёне налічваецца 148 населеныя пункты; 7 сельсаветаў: Асінторфскі сельсавет, Валяўкоўскі сельсавет, Дабрынскі сельсавет, Зарубскі сельсавет, Малабахаўскі сельсавет, Маласавінскі сельсавет, Пірагоўскі сельсавет

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 22 500 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 19 500 чал.; 2006 год — 19 100 чал.; 2009 год — 16 974 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 14 637 чал.[11]; 2017 год — 14 378 чал.[12]; 2018 год — 14 196 чал.[2]

Славутасьці

  • У цэнтры Дуброўны і за 100 м на ўсход ад упадзеньня ракі Дубровенкі ў Дняпро захаваліся 2 гарадзішчы, якія зьяўляюцца помнікамі археалёгіі.
  • Кляштар бэрнардынаў (Дуброўна, XVIII—пач. XIX ст.).
  • Царква Сьвятой Тройцы (пач. XIX ст.).
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы — помнік архітэктуры пачатку XX ст. рэтраспэктыўна-расейскага стылю ў вёсцы Ланенка.
  • Гарадзішча пэрыяду раньняга жалезнага веку ў вёсцы Баброва.
  • Гарадзішча за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Барадзіно.
  • Гарадзішча днепра-дзьвінскай культуры 1-га тыс. да н. э. й калочынскай культуры 3-й чв. 1-га тыс. н. э. ў вёсцы Гарманы.
  • Курганны могільнік ў вёсцы Глебава.
  • Два гарадзішчы ў ваколіцах вёскі Карабанавічы.
  • Гарадзішча ў ваколіцах вёскі Малое Бахава.
  • Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча на паўднёвай ускраіне вёскі Сваташыцы.
  • Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Станіславова на правым беразе Сьляпчанкі.

Страчаная спадчына

  • Царква Сьв. Мікалая (Дуброўна, XVIII ст.).
  • Касьцёл Сьвятога Юрыя (Дуброўна, XVIII ст.).
  • Палац Любамірскіх (Дуброўна, XVIII ст.).
  • Сынагога (Дуброўна, XIX ст.).
  • Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў былым мястэчку Баева.
  • Царква Прачыстай Багародзіцы ў вёсцы Кісялі.
  • Былая ўніяцкая царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Ланенка.
  • Былая ўніяцкая царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Ліцьвінава.
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1745) у былым мястэчку Ляды.
  • Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (1799) у былым мястэчку Ляды.
  • Царква Сьвятога Духа (1829) у былым мястэчку Ляды.
  • Царква Сьвятых Космы і Даміяна (1840) у былым мястэчку Ляды.
  • Сынагога ў былым мястэчку Ляды.
  • Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (XVIII стагодзьдзе) ў вёсцы Малое Савіна.
  • Царква Сьвятога Юрыя (XVIII стагодзьдзе) ў вёсцы Мардахі.
  • Былая ўніяцкая Сьвята-Духаўская царква ў вёсцы Міхалінава.
  • Былая ўніяцкая Мікалаеўская царква (XVIII стагодзьдзе) ў вёсцы Новая Тухінь.
  • Былая ўніяцкая царква Сьвятога Юрыя ў былым мястэчку Расасна.
  • Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Сваташыцы.
  • Мікалаеўская царква ў вёсцы Холбні.
  • Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Хоміна.
  • Мікалаеўская царква ў вёсцы Чырвоная Слабада.
  • Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Чырына.

Асобы

Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне:

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.