Remove ads
беларускі драматург і пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксе́й Ану́фрыевіч Ду́дараў (нар. 6 чэрвеня 1950, в. Кляны,Зарубскі сельсавет, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць - 27 лютага 2023) — беларускі драматург.
Аляксей Дудараў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 чэрвеня 1950 в. Кляны, Зарубскі сельсавет, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць |
Памёр | 27 лютага 2023 (72 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, кінадраматург |
Гады творчасьці | 1973 — дагэтуль |
Жанр | п’еса, апавяданьне |
Мова | расейская мова і беларуская мова |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Наваполацкае прафэсійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў (1968), працаваў сьлесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976) па спэцыяльнасьці «актор драмы і кіно». Працаваў акторам, загадчыкам літаратурнай часткі ТЮГа (1976—1979), чальцом сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільм» (Менск, 1976—1983). Зьяўляўся сябрам Саюза Пісьменьнікаў СССР (з 1979). Зьяўляецца сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1987). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). У 1991—2002 г. займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва». З 2003 па 2013 г. зьяўляўся мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай арміі.
Дэбютаваў у друку ў 1973. Пісаў апавяданьні, казкі для дзяцей. Вядомы як драматург і кінадраматург. Выдаў зборнікі апавяданьняў «Сьвятая птушка» (1979). Па сцэнарыях А. Дударава пастаўлены кароткамэтражныя і мастацкія фільмы («Суседзі», 1979, «Белыя росы», 1984, і інш.).
Аўтар п’ес «Выбар» (паст. 1979), «Парог» (паст. 1981), «Вечар» (паст. 1983), «Злом» (1989). П’есы «Апошні ўзьлёт» (паст. 1982) і «Радавыя» (паст. 1984) прысьвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя «Купала» (1994) увасабляе трагізм міжусобнай барацьбы ў ВКЛ напярэдадні Крэўскай уніі 1385, «Адцураньне» (1994) — фантасмагарычны погляд на эсхаталягічную загадку краю і народу. «Песьня пра зубра» (1994) — сцэнічная варыяцыя па матывах паэмы М. Гусоўскага. Гістарычныя асобы ў яго творах не патасна рамантызаваныя, а людзі, падуладныя моцным пачуцьцям, часам здольныя памыляцца, але ўнутрана годныя.
У п’есе «Палачанка» (1998) Аляксей Дудараў паказвае гісторыю шлюбу Рагнеды і Ўладзімера ў сьвятле вялікіх пачуцьцяў, жарсьцяў. Палачанка праклінае Ўладзімера, і праклён гэты, у духу рамантызаваных твораў, пераносіцца на лёс усёй радзімы. А. Дудараў вельмі актыўна працуе ў жанры гістарычнай драмы: п’есы «Князь Вітаўт», «Ядвіга», «Чорная панна Нясьвіжа», «Крыж» і інш. Гледача ў творах А. Дударава на гістарычную тэму прывабліваюць дынамічнасьць сюжэта, займальнасьць інтрыгі, экзотыка і захаваны калярыт эпохі. У творах драматурга сустракаем незвычайнага героя, надзеленага такімі вартасьцямі, як вернасьць ідэалу, высакароднасьць, шляхетнасьць, самаахвярнасьць, адданасьць Бацькаўшчыне.
Драматург абапіраўся на пэўную літаратурную традыцыю, калі ствараў мэлядраму «Кім» (2001). У гэтым творы падлетак шукае сродкі, каб вылечыць ад цяжкай хваробы сваю названую сястру, кідаецца ў розныя авантуры, якія прыводзяць да самых неверагодных мэтамарфозаў і супадзеньняў. У фінале расчулены глядач атрымлівае чаканы «хэпі-энд». Да жанру «мэлядраматычнага дэтэктыву» належыць таксама п’еса А. Дударава «Люці» (2002).
Пераклаў на беларускую мову хроніку Ў. Шэксьпіра «Рычард III».
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і інш. узнагародамі. Ляўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданьняў «Сьвятая птушка» і п’есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх год, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спэктакль «Радавыя», прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002).
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалём.
У 2013 годзе рэжысэр Іван Пінігін стварыў на студыі «Летапіс» дакумэнтальны фільм «Аляксей Дудараў. Крыніца часу» паводле сцэнара Валерыі Куставай[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.