Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дакумэнтальнае кіно (або неігравое кіно) — від кінэматографа. Дакумэнтальным называецца стужка, ў аснову якой ляглі здымкі сапраўдных падзей і асоб. Слова «дакумэнтальны» (па-ангельску: documentary) у дачыненьні да такога жанру/віду кіно быў упершыню прапанаваны Джонам Грырсанам (пад псэўданімам «Кінаглядач») у рэцэнзіі на стужку «Мана паўднёвых мораў», апублікаванай 8 лютага 1926 года. Да гэтага францускія журналісты і крытыкі называлі такую стужку, зробленыя на матэрыялах здымак падарожжаў. Грырсан жа вызначыў дакумэнтальнае кіно як «творчую распрацоўку рэчаіснасьці»[1].
Першыя дакумэнтальныя здымкі былі зроблены яшчэ пры зараджэньні кінэматографа. Тэмай для дакумэнтальных стужак найчасьцей становяцца цікавыя падзеі, культурныя зьявы, навуковыя факты і гіпотэзы, а таксама знакамітыя асобы і супольнасьці. Майстры гэтага віду кінатворчасьці нярэдка ўзьнімаліся да сур’ёзных філясофскіх абагульненьняў у сваіх творах. Рэканструкцыі сапраўдных падзей у ігравым кінэматографе (напрыклад, гістарычны фільм, біяграфічны фільм, і т. п.) не адносяцца да дакумэнтальнага кіно.
Прыкладам дакумэнтальнага кіно можна назваць «Ворша 1991».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.