вёска ў Пірагоўскім сельсавеце Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мардахі́[6][7][8] (да 1946 году — Мардашэ́вічы[4]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Чыжоўцы[7]. Уваходзяць у склад Пірагоўскага сельсавету Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці.
Мардахі | |
трансьліт. Mardachi | |
Былая назва: | Магдашэвічы[1], Мардашовічы[2], Мардашавічы[3], Мардашэвічы[4] |
Мясцовая назва: | Мардасы[3] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Дубровенскі |
Сельсавет: | Пірагоўскі |
Насельніцтва: | 110 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2137 |
Паштовы індэкс: | 211044[5] |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°37′35.9″ пн. ш. 30°40′57.0″ у. д. |
± Мардахі |
Упершыню згадваюцца 19 лістапада 1534 году як Магдашэвічы[1] — уласнасьць Яна Глябовіча ў межах Дубровенскага графства. На той момант вёска ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[2]. У XVIII стагодзьдзі ў валоданьні Сапегаў, маёнтак Дуброўна[3].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22.03.1777 да 1.12.1796 у Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 да 31.12.1796). З 1.12.1796 да 27.02.1802 Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году ў Аршанскім павеце.[9]
З 1787—1792 году ўласнасьць князя Францішка Ксавэры Любамірскага (1747—1819). У першай палове XIX стагодзьдзя вёска належала графу Струтынскаму — маёнтак Цеалін. У канцы XIX стагодзьдзя назва вёскі зьмянілася на Мардашэвічы або Мардашовічы.
У 1910 годзе сяляне валодалі 488 дзесяцінамі зямлі[10].
З 20 жніўня 1924 году вёска ў складзе Пірагоўскага сельсавету Дубровенскага раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). У 1927 годзе адміністрацыйны цэнтар сельсавету перанесены ў Мардашавічы, а сельсавет перайменаваны ў Мардашавіцкі. 16 ліпеня 1954 году сельсавету вернутая першапачатковая назва — Пірагоўскі. 25 сьнежня 1962 году Дубровенскі раён быў скасаваны, вёска перададзеная ў склад Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці[11], з 6 студзеня 1965 году — у складзе адноўленага Дубровенскага раёну[12][13].
Да царквы былі прыпісаныя ў 1857 годзе — Альхоўка, Асінаўка, Бабічы, Брухаўцы, Буда, Востраў, Жабыкі, Запольле, Запольцы, Заўялы, Копці, Лапыры, Ласыршчыкі, Мардахі, Новае Сяло, Няроды, Парчавічы, Петрыкі, Судзілавічы, Чарткі, Шаруты, Шэраселішча.[7]
Да царквы былі прыпісаныя ў 1910 годзе — Альхоўка, Асінаўка, Бабічы, Батракоўцы, Брухаўцы, Буда, Востраў, Гуры, Жабыкі, Заволны, Заградна, Заўялы, фальварак Каралін-Елізавеціна, Копці, Лабаны, Лапыры, Ласыршчыкі, Мардахі, Новае Сяло, Няроды, Парчавічы, Петрыкі, Пушчаі, Судзілавічы, Судзілавічская царкоўна-прыхадзкая школа, Сьлепні, Чарткі, Шаруты, Шэраселішча.[10]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.