From Wikipedia, the free encyclopedia
Асінто́рф[1] — пасёлак у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці, за 7 км на поўнач ад шашы М1, за 17 км на поўнач ад Дуброўны. Асінторф уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Асінторфскага сельсавету.
Асінторф | |
трансьліт. Asintorf | |
Былая назва: | Востраў |
Мясцовая назва: | Юр'еў Востраў |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Дубровенскі |
Сельсавет: | Асінторфскі |
Вышыня: | 165 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 914 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2137 |
Паштовы індэкс: | 211046 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′0″ пн. ш. 30°39′0″ у. д. |
± Асінторф | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вёска Юр’еў Востраў вядома з 1672 году як — уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[2]
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 да 1 сьнежня 1796 у Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 да 31 сьнежня 1796). З 31 сьнежня 1796 да 27 лютага 1802 Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году ў Аршанскім павеце.[3] Нова-Тухінская воласьць.
Вёска Юр’еў Востраў у 1783 годзе ўладаньне князя Пацёмкіна.[4] Сяляне вёскі ў 1857 годзе былі прыпісаны к Сьвята-Троіцкай царкве ў вёсцы Арэхі й царкве Сьвятога Юрыя ў вёсцы Мардахі.[5] У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 185 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу царквы Сьвятога Юрыя ў вёсцы Мардахі й уваходзілі ў Ласыршчыкоўскае сялянскае таварыства.[6]
З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Вёска ўваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня Дубровенскі раён, Аршанская акруга, з 26 ліпеня 1930 году, Дубровенскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Дубровенскі раён , Віцебская вобласьць. 3 27 верасьня 1938 пасёлак.
Аршанскі чыгуначны вузел у 1918 годзе пачаў нарыхтоўку торфу ў ваколіцах вёскі для патрэб чыгункі й Дубровенскай тэкстыльнай фабрыкі. У 1927 годзе, у сувязі з будаўніцтвам на асінаўскіх тарфяных масівах торфапрадпрыемства па нарыхтоўцы паліва для Беларускай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (БелДРЭС), былі пабудаваны 11 пасёлкаў у якіх маглі жыць да 10 000 пастаянных і часовых працоўных. Цэнтральны пасёлак з управай разьмясьцілі ў вёсцы Юр’еў Востраў і памянілі назву на Асінторф. Вузкакалейная чыгунка злучыла Асінторф зь БелДРЭС.
У лістападзе 1939 году савецкі канвой даставіў на торфаздабычу для Беларускай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (ДРЭС; пасёлак Арэхі-Выдрыца, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць) больш за 1000 палонных польскіх афіцэраў, большасьць якіх загінула ўзімку праз разьмяшчэньне ў летніх бараках і голад. Іх целы закапалі ў торфавыпрацоўках. Увосень 1940 году рэшту вывезьлі ў кірунку Смаленску (Расейская СФСР).
Падчас нямецкай акупацыі дзейнічала Асінторфскае маладзёжнае падпольле.[7] У 1941—1942 гадах на торфаздабычы ад голаду загінула каля 2 тыс. савецкіх ваеннапалонных. Трупы скідваліся ў тарфяныя кар’еры. Толькі 40 палонных вывелі жывымі падпольнікі.
Камандуючы групай войскаў «Цэнтар» фэльдмаршал Гюнтэр фон Клюгэ (па-нямецку: Günther von Kluge) дазволіў стварыць ў 1942 годзе ў Асінторфе Рускую нацыянальную народную армію(ru) (РННА) з палонных чырвонаармейцаў. 2 красавіка 1942 года, у першы дзень сьвята Пэйсах, пры ўдзеле РННА адбылося зьнішчэньне гета ў Лядах [8] Летам 1942 года РННА чатыры разы прыцягвалася немцамі да ўдзелу ў апэрацыях супраць партызан. 14 лістапада 1942 года пры нападзе атрада РННА на вёску Купаваць у Сеньненскім раёне быў забіты знакаміты камандзір партызанскай брыгады «Дзядзька Косьця» – Канстанцін Заслонаў.[9] Газэта на расейскай мове «Родина=Rodina» друкавалася у Асінторфе ў 1942 (захоўваецца ў Празе).[10] [11]
У кастрычніку 1942 г. у летніх бараках пасялілі каля 2 тыс. грамадзянаў Вугоршчыны, якія памерлі ўзімку ад голаду і хваробаў. У 1942—1943 гг. на торфаздабычы загінула большасьць з 8 тыс. прывезеных на працы расейцаў. Меншасьць уцякла ў партызанскую зону.[12] З кастрычніка 1943 году да 23 чэрвеня 1944 году ў зоне баявых дзеяньняў.
З 09 верасьня 1946 году да 17 сьнежня 56 году ў Арэхаўскім раёне й да 6 студзеня 1965 году ў складзе Аршанскага раёну.
8 красавіка 2004 году працоўны пасёлак Асінторф быў аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў, у сувязі з гэтым быў скасаваны Асінторфскі пасялковы савет і створаны Асінторфскі сельсавет.[13]
Гэта другі па населенасьці пункт раёну.[15]
Аўтадарога (Р22) злучае Асінторф з раённым цэнтрам Дуброўна. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя — Асінаўка, за 7 км на поўдзень ад Асінторфу.
Сярэдняя школа.
У пасёлку дзейнічае торфапрадпрыемства «Асінторф» і торфабрыкетны завод.[16] Да заводу праведзена вузкакалейная чыгунка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.