Войцех Манівід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Манівід (у каталіцтве Войцех або, паводле мясцовай традыцыі, Альбэрт; каля 1360 — 1424) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік (1396—1413) і першы ваявода віленскі (з 1413). Пачынальнік роду Манівідаў. На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Ляліва».
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Манівід (неадназначнасьць).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Войцех Манівід (сын Івана).
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1370 |
Памёр | каля 1460 |
Пахаваны | |
Род | Манівіды |
Бацькі | Гайлігін |
Дзеці | Іван (Івашка) |
Закрыць
Меў вотчынныя ўладаньні ў Вішневе[1]. Ад вялікага князя Вітаўта атрымаў Геранёны, Суботнікі (абодва ў 1396), Лаздуны і Жупраны ў Ашмянскім павеце, Бярэзань, Гнязьдзілавічы, Дзедзелавічы, Домжарыцы, Докшыцы, Мсьціж у Харэцкай воласьці, Гасьцілавічы ў Лагойскім княстве (1407), Станькаў у Менскім павеце, Сярпейск у Смаленскай зямлі, Брагін у Кіеўскім княстве, Горваль і Любеч у былым Чарнігаўскім княстве[2].