From Wikipedia, the free encyclopedia
Любеч (укр. Любеч) — мястэчка ва Ўкраіне, на левым беразе ракі Дняпра. Уваходзіць у склад Рэпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 2086 чалавек. Знаходзіцца за 58 км ад Чарнігава, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Няданчычы (лінія Чарнігаў — Оўруч).
Любеч | |||||
укр. Любеч | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 882 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Чарнігаўская | ||||
Раён: | Рэпкінскі | ||||
Вышыня: | 151 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | 15041 | ||||
КОАТУУ: | 7424456000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°42′18.62″ пн. ш. 30°39′42.04″ у. д. | ||||
Любеч | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Любеч — даўняе места на мяжы гістарычных Старадубшчыны (частка Смаленшчыны), Кіеўшчыны і Чарнігаўшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, на беларуска-ўкраінскім этнічным памежжы.
Першы пісьмовы ўпамін пра Любеч зьмяшчаецца ў Аповесьці мінулых часоў і датуецца 882 годам, калі князь Алег захапіў горад і ўсталяваў над ім сваю ўладу. У 1024—1036 і 1054—1239 гадох Любеч уваходзіў у склад Чарнігаўскага княства.
У 1097 годзе шэсьць князёў Рурыкавічаў з кіеўскіх, чарнігаўскіх, пераяслаўскіх і валынскіх зямель — усе апроч полацкага князя Ўсяслава, якога не запрасілі, правялі ў Любечы свой зьезд. Паводле пастановаў зьезду «Руская зямля» — вотчына нашчадкаў Яраслава Мудрага — канчаткова падзялілася на абасобленыя ўладаньні трох старэйшых лініяў — Ізяславічаў, Сьвятаславічаў і Ўсеваладавічаў. Гэты падзел ня тычыўся толькі Полацкай зямлі і Ноўгарада. Вотчынныя правы на Кіеў перайшлі толькі да нашчадкаў Ізяслава. Так быў пахаваны родавы сюзэрэнітэт як форма ўлады на Русі[1].
У 1356 годзе Любеч далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1-й палове XV ст. ён перайшоў у валоданьне Манівідаў. У 1471 годзе Любеч стаў цэнтрам воласьці Кіеўскага ваяводзтва. У 1484 годзе вялікі князь Казімер надаў места зьбегламу з Масковіі князю Васілю Вярэйскаму[2].
У 1500—1508 гадох Любеч захапілі маскоўскія войскі. У 1526 годзе адбылося разьмежаваньне Гомельскага і Любецкага старостваў. Згодна з умовамі Люблінскай уніі 1569 году места апынулася ў Каралеўстве Польскім. На 1571 год у Любечы было 502 дымы; у склад Любецкага староства ўваходзілі Лоеўская воласьць[3][lower-alpha 1][4][5] і шэраг вёсак сучаснага Брагінскага раёну.
У 1635 годзе Любеч ўвайшоў у склад Чарнігаўскага ваяводзтва. У 1646 годзе места ў складзе Лоеўска-Любецкага староства перайшло ў Старадубскі павет Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[6]. У 1648 годзе Любеч захапілі ўкраінскія казакі.
Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Любеч апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы, дзе стаў соценным местам Чарнігаўскага казацкага палку. У XVIII—XIX стагодзьдзі статус паселішча панізілі да мястэчка, у складзе Чарнігаўскай губэрні.
У лютым 1918 году Любеч занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
У 1918 годзе Любеч увайшоў у склад Украінскай Народнай Рэспублікі, пазьней УССР. У Другую сусьветную вайну з 1 верасьня 1941 да 23 верасьня 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1986 годзе Любеч пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.