Васі́ль Кава́ль (сапр. Васіль Пятро́віч Кавалёў; 17 жніўня 1907, в. Сава, Горацкі павет, Магілёўская губэрня — 29 кастрычніка 1937) — беларускі пісьменьнік.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Закрыць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1925 навучаўся на агульнаадукацыйных курсах пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і восеньню паступіў у Магілеўскі пэдагагічны тэхнікум, тады ж быў прыняты ў літаб’яднаньне «Маладняк». Неўзабаве вярнуўся ў родную вёску. Пасьля навучаўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1926—1927, 1928-29), але кінуў вучобу і пайшоў на творчую працу. Пасьля другога расколу «Маладняка» ў 1928 абраны сябрам Цэнтральнага Бюро аб’яднаньня і ўведзены ў рэдакцыйную групу часопіса «Маладняк», дзе застаўся пасьля ўтварэньня БелАПП. У 1931 актыўны ўдзельнік Беларускага літаратурнага аб’яднаньня Чырвонай Арміі і Флёту. У 1932—34 служыў у войску, быў вайсковым журналістам газэты «Красноармейская правда» ў Смаленску. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1934. У 1936 рэпрэсаваны, асуджаны да найвышэйшай меры пакараньня.
3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Васіля Каваля прадугледжвалася «спальваць»[2]. 29 кастрычніка 1937 году расстраляны ў Менску ў ходзе масавага расстрэлу ў ізалятары КДБ БССР.
Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
У друку пачаў выступаць з 1925 году. Дэбютаваў вершамі і лірычнымі замалёўкамі. У раньніх апавяданьнях (зборнік «Як вясну гукалі», 1927) рамантычна-ўзьнёслая вобразнасьць, паэтычна-эмацыянальны арнамэнтальны стыль. Галоўныя тэмы твораў — адвечны побыт і праца беларускай вёскі (зборнікі «На загонах», 1928, «Крыніца», 1929). Пазбаўляючыся мэтафарычнасьці, фальклёрна-паэтычнай стылізацыі, ішоў да паглыбленага псыхалягізму, рэалістычнага адлюстраваньня рэчаіснасьці, канкрэтна-рэалістычнай лепкі характараў (апавяданьні «Шчасьце Сілівея Зязюлі», «Ноч на моры», аповесьць пра вайскоўцаў «Дзень палымнее», 1931—32). Для дзяцей напісаў аповесьці «Санька-сігналіст» (1934), «Сьледапыты» (1936).
На беларускую мову пераклаў паасобныя творы А. Чэхава, М. Горкага, Б. Лаўранёва, К. Станюковіча, І. Мікітэнкі, І. Лэ, М. Канапніцкай і інш.
- Імем Васіля Каваля названы вуліцы ў Магілёве й вёсцы Сава.
- У бібліятэцы ў вёсцы Сава зроблены мэмарыяльны пакой, прысьвечаны жыцьцю й творчасьці Васіля Каваля.
- Памятны знак рэпрэсаванаму ў часы сталінскага тэрору пісьменьніку Васілю Кавалю адкрылі 30 кастрычніка 2019 году ў ягонай роднай вёсцы Сава. Ініцыявала мэмарыял вясковая грамадзкасьць, яе падтрымаў сельскі савет[3].
- В. Каваль. «Пра вёску». «Легэнда». / Рэдакцыйная калегія // Аршанскі маладняк: орган Аршанскае філіі Усебеларускага аб'яднанння паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» : часопіс. — Ворша: Выдавецтва газеты «Камуністычны шлях», 1926. — № 2 (4). — С. 25–27.
- Васіль Каваль. «Маёвым вечарам». / Рэдакцыйная калегія // Аршанскі маладняк: орган Аршанскае філіі Усебеларускага аб'яднанння паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» : часопіс. — Горкі: Друкарня Акадэміі, 1926. — № 3 (5). — С. 34–35.
- Васіль Каваль. Поле бяз межаў (апавяданьне). // Маладняк. — 1926. — № 7—8 (16—17). — С. 46—57.
- Васіль Каваль. У гарадзкім грукаце (апавяданьне). // Маладняк. — 1926. — № 9 (18). — С. 55—58.
- Васіль Каваль. Сінеючая даль. // Чырвоная зьмена : газэта. — 1927, 21 студзеня. — № 10 (392). — С. 4.
- Васіль Каваль. На пакосе. // Чырвоная зьмена : газэта. — 1927. — № 16 (398). — С. 3.
- Васіль Каваль. Начлежнікі. // Чырвоная зьмена : газэта. — 1927. — № 23 (405). — С. 3.
- Васіль Каваль. Новыя дні. (З апавяданьня). // Чырвоная зьмена : газэта. — 1927, 10 лістапада. — № 125 (507). — С. 3.
- Васіль Каваль. «На загонах». Апавяданьне. / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1927. — № 7. — С. 46–69.
- Васіль Каваль. «Дзед Піліп». Апавяданьне. / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1927. — № 8. — С. 45–53.
- Васіль Каваль. Ліпы. // Маладняк : часопіс. — 1927. — № 9. — С. 3—22.
- Васіль Каваль. Ліпы. // Маладняк : часопіс. — 1927. — № 10. — С. 38—56.
- Васіль Каваль. Як вясну гукалі : апавяданьні.. — Менск: Выданьне ЦБ «Маладняк», 1927. — 78 с. — 2000 ас.
- Васіль Каваль. Залатые агні (Вершы ў прозе). // Маладняк : часопіс. — 1927. — № 6 (24). — С. 15—22.
- Васіль Каваль. «Жніво». Аповесьць. / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1928. — № 3. — С. 3–24.
- Васіль Каваль Крыніца. // Маладняк : часопіс. — 1928. — № 4. — С. 3—8.
- Васіль Каваль. «У супрадках». Апавяданьне. / Рэдакцыйная калегія // Аршанскі маладняк: орган Аршанскае філіі Усебеларускага аб'яднанння паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» : часопіс. — Горкі: Друкарня Акадэміі, 1928. — № 7 (9). — С. 31–36.
- Васіль Каваль. «На загонах». Апавяданьні.. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1928. — 3000 ас.
- Васіль Каваль Наўздагон за доляю. // Маладняк : часопіс. — 1928. — № 9. — С. 21—35.
- Васіль Каваль Ілька. // Маладняк : часопіс. — 1929. — № 1. — С. 3—15.
- Васіль Каваль. «Сіняя восень». Апавяданьне. / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1929. — № 5. — С. 3–20.
- Васіль Каваль. Маладосьць. (Аповесьць). // Маладняк : часопіс. — 1929. — № 11—12. — С. 58—78.
|
- Васіль Каваль. Крыніца. Апавяданьні: Крыніца; Ліпы; У супрадках; За доляю; Нянавісць; Жніво; Ілька / малюнкі А. Шахрая. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1929. — 175 с. — 3000 ас.
- Васіль Каваль. «Па Прыпяці». / Міхась Чарот // Чырвоная Беларусь : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1930. — № 2. — С. 4—5.
- Васіль Каваль. Бывайце здаровы! (З твору «Дзень палымнее»). 8.1.1932 г. // Беларусь калгасная : часопіс. — 1932, люты. — № 2. — С. 3—10.
- Васіль Каваль. Выбраныя творы: Пасынкі; На загонах; Як вясну гукалі; Ліпы; Ноч; За доляю; Жніво; Ілька; Сіняя восень / Уступ. арт. А. Кучара; Пад рэд. Л. Бэндэ. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1932. — 212 с. — (Беларускія пісьменнікі ў школе). — 5000 ас.
- Васіль Каваль. Экзамэн. (Запіскі курсанта). // Заклік : штомесячны літаратурна-мастацкі часопіс Арганізацыйнага камітэту саюзу савецкіх пісьменьнікаў БССР. — 1933. — № 1. — С. 54—59.
- Васіль Каваль. Ноч на моры. // Полымя рэвалюцыя : часопіс. — 1935. — № 1. — С. 88—98.
- Васіль Каваль. Следапыты. (апавяданне для дзяцей). // Полымя рэвалюцыя : часопіс. — 1936. — № 4. — С. 64—83.
- Васіль Каваль. Санька-сігналіст. Аповесьць / малюнкі А. Шахрая. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1936. — 75 с. — 9185 ас.
- Васіль Каваль. Выбранае. Аповесці і апавяданні: Як вясну гукалі; Сяльчане; На загонах; Ноч ; Ліпы; За доляю; Ілька; Сіняя восень; Нянавісць; Жніво і інш. / прадмова Янкі Казекі. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1959. — 334 с. — 10 000 ас.
- Васіль Каваль. Следапыты. Аповесці: Следапыты; Санька-сігналіст / малюнкі А. Зайцава. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1961. — 66 с. — 9300 ас.
- Василь Коваль . Избранное. Рассказы и повести: Как весну кликали; Сельчане; На загонах; Ночь; Липы; За долей; Илька; Синяя осень; Жатва; Молодость и др. / перевел Лев Соловей; предисловие М. Мушинского. — Менск: Мастацкая літаратура, 1975. — 382 с. — 200 000 ас.
- Васіль Каваль. Маладосьць. / укладаньне, прадмова й каментары І. М. Шаладонава; навуковы рэдактар Я. А. Гарадніцкі // Аповесць 1920—1930-х гадоў : Залатая калекцыя беларускай літаратуры. — Менск: Мастацкая літаратура, 2020. — Т. 20. — ISBN 978-985-02-1914-5.
|
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Грамадчанка Т. Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30-х гг./ Т. Грамадчанка — Мн, 1985.
- Каваль, Васіль. // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1972. — Т. 5. Зуйкі — Кішы. — 616 с. — С. 203, 204.
- Каваль, Васіль. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 — С. 519, 520 .
- Казека Я. Васіль Каваль. // Полымя : часопіс. — 1966. — № 1.
- Казека Я. Падарожжа ў маладосьць : Артыкулы, літ.партрэты, успаміны. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. — 141 с. — 3600 ас.
|
- Ліўшыц Уладзімір. Сын вёскі. Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці пісьменніка Васіля Каваля / Уладзімір Ліўшыц. — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1997. — 46 с ISBN 985-6120-34-9
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Пальчэўскі А. Былі ў маці сыны: Апавяданьні. Замалеўкі. Успаміны / мастак: Л.Асецкі. — Мінск: Беларусь, 1968. — С. 221—227. — 255 с. — 8000 ас.
- Пальчэўскі А. Выбраныя творы : у 2 т.. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1975. — Т. 2: Аповесці, літаратурныя партрэты, сцежкі, эцюды. — 493 с. — 9000 ас.
- Саламевіч І. У. Каваль, Васіль. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3 — С. 396, 397.
|