Банглядэш
краіна ў Паўднёвай Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Наро́дная Рэспу́бліка Банглядэ́ш (па-бэнгальску: গণপ্রজাতন্ত্রী বাংলাদেশ) — дзяржава ў Паўднёвай Азіі па ўсім пэрымэтры акружаная Індыяй, за выключэньнем невялікіх участкаў мяжы з М’янмай на паўднёвым усходзе і Бэнгальскім залівам на поўдні. Разам з сучасным індыйскім штатам Заходні Бэнгал утварае этналінгвістычны рэгіён Бэнгалія. Назва Банглядэш на афіцыйнай мове бэнгалі азначае «Краіна Бэнгалія».
Банглядэш গণপ্রজাতন্ত্রী বাংলাদেশ | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Amar Shonar Bangla» | |||||
Афіцыйная мова | бэнгальская | ||||
Сталіца | Дака | ||||
Найбуйнейшы горад | Дака | ||||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая рэспубліка Шэйх Гасіна Вазэд | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
94-е месца ў сьвеце 147 570 км² 6,4% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2013) • шчыльнасьць |
8-е месца ў сьвеце 150 039 000 1034/км² | ||||
СУП • агульны (2013) • на душу насельніцтва |
43 месца ў сьвеце $324,628 млрд $2083 | ||||
Валюта | така (BDT) | ||||
Часавы пас • улетку |
BST (UTC+6) BDST (UTC+7) | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная — атрыманая |
ад Пакістану 26 сакавіка 1971 16 сьнежня 1971 | ||||
Аўтамабільны знак | BD | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .bd | ||||
Тэлефонны код | +880 |
Сучаснае становішча мяжы было зафіксавана ў ходзе падзелу Бэнгаліі і Індыі ў 1947 годзе, калі пад назвай Усходні Пакістан рэгіён увайшоў у склад створанай дзяржавы Пакістан. Палітычная і моўная дыскрымінацыя, роўна як і ўшчамленьне ў эканамічнай сфэры прывялі да ўзмацненьня сэпаратысцкіх настрояў супраць Пакістану, і ў выніку Вайны за незалежнасьць 1971 году была створана незалежная дзяржава Банглядэш. Пасьля здабыцьця незалежнасьці маладая дзяржава сутыкнулася з голадам, прыроднымі катаклізмамі, жахлівай беднасьцю, палітычнай нестабільнасьцю і ваеннымі пераваротамі. Аднаўленьне дэмакратычных інстытутаў стала магчыма ў 1991 годзе ў пэрыяд зацішша палітычнай барацьбы і эканамічнага росту. Па стане на сёньняшні дзень Банглядэш зьяўляецца сьвецкай дэмакратычнай дзяржавай[1][2].
Банглядэш ёсьць дзявятай краінай у сьвеце па колькасьці насельніцтва і ўваходзіць у сьпіс найболей густанаселеных краінаў сьвету з высокім узроўнем беднасьці. Аднак СУП па парытэце пакупніцкай здольнасьці падвоіўся з 1975 году і ўзровень беднасьці зьнізіўся на 20 адсоткаў з пачатку 1990-х гадоў. Банглядэш уваходзіць ва ўмоўную «Групу адзінаццаці» краінаў з хуткім ростам, па ацэнцы аналітыка Goldman Sachs, сталіца Банглядэш Дака і іншыя буйныя населеныя пункты краіны паслужылі цэнтрамі росту эканамічнага разьвіцьця.