Дака
места ў Бангладэшы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Да́ка (па-бэнгальску: ঢাকা, Dhâkâ) — сталіца Банґлядэшу. Дака зьяўляецца мэгаполісам і адным з найбуйнейшых гарадоў Паўднёвай Азіі. У 2008 годзе насельніцтва складала 7 000 940 чалавек, а разам са сталічным рэгіёнам насельніцтва складае 15 мільёнаў чалавек паводле зьвестак на 2010 год. Разьмешчаны на беразе ракі Бурыгангі. Гэта дзявяты па велічыні горад у сьвеце[1], а таксама Дака займае высокі радок у сьпісе самых густанаселеных гарадоў сьвету. Дака вядомы як горад мячэтаў[2], а таксама вытворчасьцю мусьліны. Акрамя таго горад часьцяком называюць сталіцай рыкшаў, бо ў горадзе працуюць больш за 400 тысячаў рыкшаў штодня[3]. У цяперашні час Дака служыць адным з галоўных цэнтраў культуры, адукацыі й бізнэсу ў рэгіёне.
Дака | |
бэнг. ঢাকা | |
Вуліца ў цэнтры | |
Дата заснаваньня: | 1608 |
Краіна: | Банглядэш |
Кіраўнік: | Atiqul Islam[d] |
Плошча: | 306,38 км² |
Насельніцтва (2011) | |
колькасьць: | 8 906 039 чал. |
шчыльнасьць: | 29 068,6 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+6 |
летні час: | UTC+7 |
Тэлефонны код: | 02 |
Паштовы індэкс: | 1000, 1100, 1200–1299, 1300–1399 |
Геаграфічныя каардынаты: | 23°43′44″ пн. ш. 90°23′40″ у. д. |
Дака | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.dhakacity.org |
Падчас знаходжаньня ў Магольскай імпэрыі ў XVII стагодзьдзі, горад быў вядомы як Джагангір Нагар. Ён быў сталіцай правінцыі й цэнтрам сусьветнага гандлю мусьліны. Сучасны горад, аднак, быў збудаваны галоўным чынам падчас брытанскага панаваньня ў XIX стагодзьдзі, стаўшы другім па велічыні горадам у Бэнгаліі пасьля Калкаты. Пасьля падзелу Бэнгаліі ў 1905 годзе, Дака стала сталіцай новай правінцыі Ўсходняя Бэнгалія й Асам, але страціла гэты статус зноўку ў 1911 годзе, калі падзел быў скасаваны. Пасьля падзелу Брытанскае Індыі ў 1947 году, Дака стала адміністрацыйнай сталіцай Усходняга Пакістану, а пазьней, у 1971 годзе, сталіцай незалежнай краіны Банглядэш. За мінулы пэрыяд горад стаў сьведкам шырокага ўзрушэньня, як то ўправаджэньне ваеннага становішча, абвяшчэньня незалежнасьці вобласьці, ваеннага канфлікту з Пакістанам, спустошанньнем падчас вайны й стыхійных бедзтваў.
Сучасная Дака зьяўляецца цэнтрам палітычнага, культурнага й эканамічнай жыцьця ў Банглядэш[4]. Нягледзячы на тое, што гарадзкая інфраструктура зьяўляецца найбольш разьвітой у краіне, Дака пакутуе ад праблемаў урбанізацыі, як то забруджваньне навакольнага асяродзьдзя й перанасельніцтва. У апошнія дзесяцігодзьдзі, у Дацы быў часткова мадэрнізаваны транспарт і сыстэма сувязі. Горад прыцягвае буйныя замежныя інвэстыцыі, а таксама мае вялікія аб’ёмы камэрцыі й гандлю. У горад сьцягваюцца шмат людзей зь іншых абласьцёх краіны, дзякуючы чаму Дака зрабілася самым хуткарослым горадам у сьвеце[5].