![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/Ivan_Siamionavi%25C4%258D_Sapieha._%25D0%2586%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25BD_%25D0%25A1%25D1%258F%25D0%25BC%25D1%2591%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2587_%25D0%25A1%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25B5%25D0%25B3%25D0%25B0_%25281709%2529.jpg/640px-Ivan_Siamionavi%25C4%258D_Sapieha._%25D0%2586%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25BD_%25D0%25A1%25D1%258F%25D0%25BC%25D1%2591%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2587_%25D0%25A1%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25B5%25D0%25B3%25D0%25B0_%25281709%2529.jpg&w=640&q=50)
Іван Сапега
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Сапега[lower-alpha 1] (каля 1450 — 4 сьнежня 1517) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар (з 1488) і маршалак гаспадарскі (з 1504), сакратар вялікі літоўскі (з 1506), ваявода віцебскі (1511—1514) і падляскі (з 1514).
- Ня варта блытаць з Іван Сапега (сын Багдана).
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
![]() Іван Сапега. Невядомы мастак, 1709 | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1450 |
Памёр | 4 сьнежня 1517 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Сямён Сапега Настасся Паўшанка[d][1] |
Жонка | невядомая Альжбета з Глябовічаў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Павал, Міхал, Фёдар, Даброхна, Ганна |
Закрыць
Заснавальнік коданскай лініі роду Сапегаў, заклаў асновы яе лятыфундыі. У 1504 збудаваў мястэчка Іказьнь і Іказьненскі замак, заснаваў мястэчка Кодань з замкам (на левым беразе Бугу каля Берасьця). У выніку войнаў страціў смаленскія маёнткі, але атрымаў ад вялікіх князёў новыя — на Браслаўшчыне, Падляшшы і Берасьцейшчыне[2].