места ў Седлецкім павеце Мазавецкага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Морды (польск. Mordy) — места ў Польшчы, каля вытокаў ракі Ліўцу. Цэнтар меска-сельскай гміны Седлецкага павету Мазавецкага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 1791 чалавек. Знаходзяцца за 19 км на паўночны ўсход ад Седльцаў; чыгуначная станцыя на лініі Седльцы — Цісоўка, на аўтамабільнай дарозе Седльцы — Тэрэспаль.
Морды лац. Mordy | |||||
польск. Mordy | |||||
Рынак | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Мазавецкае | ||||
Павет: | Седлецкі | ||||
Гміна: | Морды | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 1791 чал. (2016) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 25 | ||||
Паштовы індэкс: | 08-140 | ||||
Нумарны знак: | WSI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′29″ пн. ш. 22°30′43″ у. д. | ||||
Морды | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.mordy.pl |
Морды — даўняе мястэчка гістарычнага Падляшша каля мяжы з Малой Польшчай. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і палацава-паркавы комплекс Цяцерскіх, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Першы пісьмовы ўпамін пра Морды датуецца 1408 годам, калі тут дзеяў касьцёл. У розны час яны знаходзіліся ў валоданьні Карчэўскіх, Глябовічаў, Радзівілаў. У 1486 годзе мястэчка атрымала Хэлмінскае права. У 1563 годзе тут адбыўся сынод арыянаў.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Морды перайшлі да Каралеўства Польскага. У 1571 годзе мястэчка стала ўладаньнем Цяцерскіх.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Морды апынуліся ў складзе Аўстрыі, з 1809 году — у складзе Расейскай імпэрыі. На 1827 год у мястэчку было 166 будынкаў, на 1862 год — 172.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Морды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Морды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да жніўня 1944 году Морды знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.