Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэрэспаль[1][2], Тарэспаль[3] — места ў Польшчы, на рацэ Бугу. Цэнтар мескай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзіцца на мяжы зь Беларусьсю, цераз раку ад Берасьця.
Тэрэспаль лац. Terespal | |||||
польск. Terespol | |||||
Царква Яна Багаслова | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1697 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Люблінскае | ||||
Павет: | Бельскі | ||||
Бурмістар: | Яцэк Данелюк | ||||
Плошча: | 10,2 км² | ||||
Вышыня: | 140 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2004) | |||||
колькасьць: | 6002 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 588,43 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 83 | ||||
Паштовы індэкс: | 21-550 | ||||
Нумарны знак: | LBI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°5′0″ пн. ш. 23°34′0″ у. д. | ||||
Тэрэспаль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.terespol-m.netbip.pl/ |
Тэрэспаль — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Яна Багаслова, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы.
Першае паселішча на месцы сучаснага Тэрэспалю ўпамінаецца ў XIII ст. пад назвай Блоткаў. У 1697 году гетман польны літоўскі Юзэф Багуслаў Слушка заснаваў тут мястэчка, якое назваў у гонар сваёй жонкі Тэрэзы з Гасеўскіх.
31 сакавіка 1757 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас выдаў прывілей падскарбію вялікаму літоўскаму графу Флемінгу на права збору падаткаў з асобаў, якія праязджалі па мосьце, збудаваны ім на Бугу і па грэбле ад Тэрэспаля да Кабылянаў, у наступным памеры: з каня верхавога — па тры грошы літоўскія, з купецкага каня альбо вала з таварамі — па шэсць грошаў, з вала адкормленага — па шэсць грошаў, з жывёлы, адпраўленай на кірмаш — па два грошы, з коз і авечак — па шэлягу, зь пешага чалавека ў звычайны час — па шэлягу, у кірмашовы — па грошу. За гэта Флемінг і яго два нашчадкі абавязаліся ўтрымоўваць шляхі зносінаў у належным стане[a].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Тэрэспаль апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год тут было 170 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Тэрэспаль занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Тэрэспаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Тэрэспаль занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Тэрэспаль занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы. У 1975—1998 гадох места ўваходзіла ў склад Бельскага ваяводзтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.