From Wikipedia, the free encyclopedia
Бо́цькі (польск. Boćki, падляск.: Boťki) — вёска ў Польшчы, на рацэ Нурцы. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 1471 чалавек. Знаходзяцца за 16 км ад Бельску Падляскага.
Боцькі лац. Boćki | |||||
польск. Boćki | |||||
У цэнтры вёскі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1502 | ||||
Магдэбурскае права: | 1509 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Бельскі | ||||
Гміна: | Боцькі | ||||
Вышыня: | 145 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 1471 чал. | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | (+48) 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 17-111 | ||||
Нумарны знак: | BBI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°39′5″ пн. ш. 23°2′41″ у. д. | ||||
Боцькі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Боцькі — даўняе магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў[1]. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятых Язэпа і Антонія Падуанскага ў стылі барока і царква Прачыстай Багародзіцы ў стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар рэфарматаў, помнік архітэктуры XVIII ст., зьнішчаны расейскімі ўладамі.
Першы пісьмовы ўпамін пра Боцькі датуецца 2 кастрычніка 1502 году, калі яны на аснове абмену ўладаньнямі з Станіславам Мантэвічам і Іванам Глябовічам перайшлі ў валоданьне Івана Сапегі. Апошні побач з Боцькамі, у вёсцы Дубна збудаваў палац. Відаць, у гэты ж час пачалося будаваньне першае царквы. У 1509 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Боцькам Магдэбурскае права. Паводле адпаведнага прывілею, тут дазвалялася будаваць карчмы і праводзіць тры кірмашы ў год. У 1513 годзе Іван Сапега фундаваў у мястэчку касьцёл Сьвятога Духа.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Боцькі перайлі да Каралеўства Польскага. На 1571 год тут было 235 будынкаў, працавалі парафіяльная школа і 4 млыны. У 1580 годзе места наведаў кароль і вялікі князь Стэфан Баторы, каб пабачыць у падзяку за ваенную актыўнасьць Багдана Сапегу. Да 1583 годзе Сапегі пасялілі ў Боцьках жыдоў. У XVII ст. места прыйшло ў заняпад у зьвязку з падзеламі сярод Сапегаў і вайной з Швэцыяй. На 1674 год у Боцьках існавала 6 вуліцаў: Бельская, Бранская, Дуненская, Дворская, Залуская і Зарачанская.
У 1726 годзе Юзэф Францішак Сапега заснаваў у Боцьках кляштар францішканаў рэфарматаў з касьцёлам Сьвятых Язэпа і Антонія Падуанскага. У 1739 годзе біскуп луцкі Стэфан Рупнеўскі асьвяціў збудаваны касьцёл. У 1744 годзе па сьмерці Юзэфа Францішка Сапегі праз шлюб яго дачкі Тэрэзы зь Яўхімам Каралем Патоцкім Боцькі перайшлі ў валоданьне Патоцкіх. У 1769 годзе ў зьвязку з тым, што Юзэф Патоцкі быў прыхільнікам барскай канфэдэрацыі, мястэчка зьнішчылі расейскія войскі. На 1775 год тут было 224 будынкі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Боцькі апынуліся ў складзе Прусіі, а ў 1807 году згодна з Тыльзыцкім мірам — у Расейскай імпэрыі. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) ў 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар рэфарматаў, касьцёл стаў парафіяльным.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Боцькі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Боцькі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1934 годзе ў зьвязку з скарачэньнем колькасьці жыхароў статус паселішча панізілі да вёскі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Боцькі акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Боцькі ўвайшлі ў склад БССР, у Бельскі раён Беластоцкай вобласьці. У 1941—1944 гадох вёска зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Боцькі Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох яны ўваходзілі ў склад Беластоцкага ваяводзтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.