Царква Сьвятога Духа (Кодань)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятога Духа, Замкавая царква — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Кодні. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы колішняга мястэчка, на беразе ракі Бугу. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер у будынку царквы дзейнічае касьцёл Сьвятога Духа. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага. Аб’ект Культурнага рэгістру спадчыны Польшчы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Царква Сьвятога Духа.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Духа | |
Царква Сьвятога Духа | |
Краіна | Польшча |
Вёска | Кодань |
Каардынаты | 51°54′41″ пн. ш. 23°36′40″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і беларуская готыка |
Заснавальнік | Павал Сапега і Іван Сапега |
Дата заснаваньня | 1513 |
Статус | нерухомая славутасьць[d][1] |
Царква Сьвятога Духа | |
Царква Сьвятога Духа на Вікісховішчы |
У Замкавай царкве захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай Коданскай, які, паводле паданьня, у 1630 годзе выкраў у Рыме Мікалай Сапега. Таксама тут выстаўлялася створаная ў 1709 годзе на заказ канцлера Яна Фрыдэрыка Сапегі партрэтная галерэя Сапегаў, якая складалася з 79 партрэтаў разьмешчаных у 9 шэрагаў.