(пам. 1579) ваявода наваградзкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Павал Іванавіч Сапега (каля 1490—1579) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржаўца браслаўскі (1517—1547), маршалак гаспадарскі (1519—1557), ваявода падляскі (1556—1558) і наваградзкі (з 1588)[4].
Павал Сапега | |
Герб Ліс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1490 або 1480 |
Памёр | не раней за 7 лістапада 1578 і не пазьней за 15 красавіка 1579[1] |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Іван Сапега НН[d][3][2] |
Жонка | Алена з Гальшанскіх Аляксандра з Хадкевічаў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Аляксандар, Мікалай, Багдан, Багдана, Марына ад 2-га шлюбу:Андрэй, Васіліса, Раіна, Марына |
Па сьмерці бацькі атрымаў Кодань і ваколіцы.
З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Івана і яго першай жонкі. Меў брата Пятра. Навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце.
Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай у 1534—1535 роках, Інфлянцкай вайне (1558—1582) у 1561 року[5]. У 1549 року праводзіў перамовы ад імя вялікага князя з маскоўскім пасольствам у справе падаўжэньня замірэньня.
Браў удзел у васьмі соймах у 1559—1568 роках. Быў супраціўнікам Люблінскай уніі, аднак акт уніі падпісаў. Вызнаваў праваслаўе, у пэўны час жыцьця — кальвінізм.
Упершыню ажаніўся з Аленай Гальшанскай, зь якой меў сыноў Аляксандра, Мікалая і Багдана, а таксама дачок Багдану і Марыну. Другі раз пабраўся шлюбам з Аляксандрай Хадкевіч, зь якой меў сына Андрэя, а таксама дачок Васілісу, Раіну і Марыну. Спачыў ў царкве Сьвятой Тройцы ў Вільні[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.