Заходні Буг
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Захо́дні Буг, гістарычны Буг (польск. Bug, укр. Західний Буг) — рака ў Беларусі, Польшчы і Ўкраіне, левы прыток ракі Нарава (басэйн Віслы). Даўжыня 772 км (у межах Беларусі 154 км). Плошча вадазбору 39,4 тыс. км² (у межах Беларусі 10,4 тыс. км²). Выдатак вады на граніцы Беларусі з Украінай каля 50 м³/с, пры выхадзе за граніцу Беларусі з Польшчай 100 м³/с, каля места Вышкава (Польшча) 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Заходні Буг | |
Заходні Буг каля Вышкава | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Верхабужу (Украіна) |
Вусьце | Нараў |
Краіны басэйну | Беларусь, Польшча, Украіна |
Вобласьці | Валынская вобласьць, Берасьцейская вобласьць і Львоўская вобласьць |
Даўжыня | 772 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 127 м³/с |
Плошча басэйну | 39,4 тыс. км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,3 ‰ |
Месцазнаходжаньне | |
Асноўныя прытокі | |
Правыя | Спанаўка |
Закрыць