From Wikipedia, the free encyclopedia
Вале́р Мікала́евіч Рае́ўскі (1939, Менск, цяпер Беларусь — 2011, Менск, Беларусь) — беларускі тэатральны рэжысэр, пэдагог. Народны артыст Беларусі. На працягу трох з паловай дзесяцігодзьдзяў — галоўны рэжысэр і мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы. Прафэсар Беларускае акадэміі мастацтваў.
Валер Раеўскі | ||||
Род дзейнасьці | тэатральны рэжысэр і пэдагог | |||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэньня | 20 чэрвеня 1939 | |||
Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР, СССР | |||
Дата сьмерці | 19 лістапада 2011 (72 гады) | |||
Месца сьмерці | Менск, Беларусь | |||
Месца пахаваньня | ||||
Грамадзянства | Беларусь | |||
Месца вучобы | ||||
Занятак | тэатральны рэжысэр, прафэсар унівэрсытэту | |||
Месца працы | ||||
Узнагароды | |
Скончыў у 1967 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (клас Ул. Маланкіна). З 1968 году выкладаў у інстытуце. Адразу пасьля заканчэньня інстытуту пачаў працаваць у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. У 1973 годзе стаў галоўным рэжысэрам (з 1991 году[1] — мастацкім кіраўніком) тэатру[2] і заставаўся на гэтай пасадзе да 2009 году.[3]
Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску[4].
На сцэне тэатру паставіў больш за 35 спэктакляў паводле драматычных твораў беларускіх і замежных аўтараў.[1] Сапраўднай падзеяй ня толькі ў тэатральным, але і ў грамадзкім жыцьці краіны стаў спэктакль «Што той салдат, што гэты», пастаўлены В. Раеўскім па п’есе Б. Брэхта (1969).[3]
Вучань Ю. Любімава і Ул. Маланкіна, В. Раеўскі прапанаваў тэатру новы стыль, заснаваны на філязофіі свабоды — свабоды перакананьняў і свабоды выяўленьня. Яркая і паэтычная тэатральная мова, разьняволеная форма, вострая праблематыка пастаноўкаў В. Раеўскага спалучаліся з высокім клясычным стылем тэатру. На стыку акадэмізму і экспэрымэнту нарадзілася непаўторнасьць Купалаўскага тэатру, яго своеасаблівасьць і адметнасьць.[3]
Мэтафарычнасьць спэктакляў В. Раеўскага вызначалася яго творчым супрацоўніцтвам з мастаком Б. Герлаванам.[3]
|
|
Спэктаклі, пастаўленыя В. Раеўскім, былі ўдзельнікам і прызэрамі шматлікіх тэатральных фэстываляў. Шэраг пастаноўкаў па п’есах беларускіх і расейскіх аўтараў зроблены ім за мяжой:[2]
|
На творчым рахунку рэжысэра — пастаноўкі, зробленыя на сцэнах іншых тэатраў Беларусі: у Гомелі, Віцебску, Горадні, Маладзечне, іншых абласных драматычных тэатрах.На Беларускім тэлебачаньні паставіў спэктакль «Па шчасце, па сонца» паводле твораў Я. Купалы (1971), фільм-спэктакль «Апошні шанец» па аднайменнай аповесьці В.Быкава (1981).[2]
Самае галоўнае, што ўсе знакавыя творы беларускае драматургіі празь яго руку, празь яго душу і сэрца праходзілі. Працаваць зь ім было ня так проста, чалавек ён быў складаны і адзінокі. Але гэта ўжо лёс кожнага глыбокага творцы, якім ён і быў. Скончылася эпоха важная і таленавітая, эпоха акадэмічнага і клясычнага тэатру. І ён аддаў гэтаму тэатру сваё жыцьцё і свой талент. | ||
Я бачыў усе ягоныя спэктаклі на сцэне тэатру імя Янкі Купалы і з поўнай адказнасьцю магу сьцьвярджаць, што гэта найбуйнейшы рэжысэр другой паловы дваццатага стагодзьдзя ў Беларусі. Нават калі б ён паставіў толькі адзін спэктакль «Трыбунал», ён навечна застаўся б у гісторыі беларускага тэатру. А яшчэ былі такія шэдэўры, як «Што той салдат, што гэты» паводле Брэхта, «Пагарэльцы» Макаёнка, «Радавыя» Дударава. ... Ніхто ў гісторыі беларускага тэатру так шмат ня ставіў беларускай драматургіі, як Валеры Раеўскі. Гэта і Дудараў, і Матукоўскі, і Макаёнак, і Васіль Быкаў. Адзін зь першых спэктакляў Валерыя Раеўскага — «Апошні шанец» Васіля Быкава — таксама вялікі факт гісторыі беларускага тэатру. Увогуле Раеўскі мог паставіць нашмат, нашмат болей унікальнай драматургіі, але яму не давалі. Валеры Раеўскі быў, так бы мовіць, мяккім дысыдэнтам у тэатральным мастацтве. Ён заўсёды лічыў, што тэатар і творца заўсёды павінны быць у апазыцыі да ўлады. І ён рабіў гэта ў сваіх спэктаклях — кожны ягоны спэктакль нёс у сабе крытычнае стаўленьне да ўлады. Тады гэта называлі, так бы мовіць, «кукішам у кішэні». Але ўва ўсіх спэктаклях была крытыка ўлады і камуністычнай рэальнасьці ў большай ці меншай ступені. І гэта вельмі важна і істотна. Я, да прыкладу, узгадваю нашыя зь ім гутаркі пра «Рычарда ІІІ» Шэксьпіра, што ён хацеў паставіць. Божухна, як жа сёньня, ва ўмовах лукашэнкаўскай Беларусі «Рычард ІІІ» прагучаў бы! Бо ў ім паказаная ўнікальная прэпарацыя любога таталітарызму і аўтарытарнага кіраўніка-дыктатара. Усё жыцьцё яго тапталі за дысыдэнцтва — ён быў мяккім дысыдэнтам у мастацтве. | ||
Ён быў апазыцыянер. Ён змагаўся. Змагаўся за гонар, за праўду, за справядлівасьць ва ўсіх сваіх спэктаклях. Гэта я маю права сказаць, бо быў заняты амаль ва ўсіх яго спэктаклях. Найлепшыя мае ролі — у яго спэктаклях. Ён быў шчырым, заставаўся шчырым у працы і будзе такім назаўсёды ў маёй душы і маім сэрцы. | ||
—Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук[5] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.