From Wikipedia, the free encyclopedia
Барыс Федасеевіч Герлаван (нар. 25 сьнежня 1937, в. Мартаноша Наваміргарадзкага раёну Кіраваградзкае вобласьці, Украіна) — беларускі мастак, вядучы тэатральны сцэнограф Беларусі. З 1976 году — галоўны мастак Нацыянальнага тэатру Янкі Купалы. Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1977). Народны мастак Беларусі (1990). Прафэсар.[1]
Барыс Герлаван | |
Імя пры нараджэньні | Барыс Федасеевіч Герлаван |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 сьнежня 1937 (86 гадоў) |
Месца нараджэньня | в. Мартаноша, Наваміргарадзкі раён, Кіраваградзкая вобласьць, Украіна |
Адукацыя | Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1966) |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Месца працы | |
Плынь | сцэнаграфія |
Узнагароды |
У 1966 годзе скончыў аддзяленьне сцэнаграфіі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (майстэрня Я. Чамадурава, кіраўнік дыплёмнай працы П. Масьленьнікаў). З 1962 году працуе ў Нацыянальным тэатры Янкі Купалы.[1]
З 1991 году выкладае сцэнаграфію ў Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1998 годзе атрымаў званьне прафэсара.[1]
Толькі на сцэне Купалаўскага тэатру аформіў звыш 70 спэктакляў. Разам з В. Раеўскім утварыў творчы пастаноўніцкі тандэм, які вызначаў мастацкую традыцыю галоўнага драматычнага тэатру краіны на працягу больш, чым трох дзесяцігодзьдзяў. Аўтар сцэнаграфіі спэктакляў ў тэатрах Беларусі і замежных краінаў, ляўрэат шматлікіх міжнародных тэатральных фэстываляў.[1]
Сцэнаграфія спэктакляў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.