Мікалай Гогаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Гогаль

Мікала́й Васі́льевіч Го́галь (па-расейску: Никола́й Васи́льевич Го́голь, па-ўкраінску: Мико́ла Васи́льович Го́голь; 20 сакавіка (1 красавіка) 1809, Вялікія Сарочынцы, Палтаўская губэрня — 21 лютага (4 сакавіка) 1852, Масква) — расейскі пісьменьнік, драматург, паэт, крытык, публіцыст украінскага паходжаньня[6].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Мікалай Гогаль
рас. Николай Васильевич Гоголь
Thumb
«Партрэт пісьменьніка Мікалая Васільевіча Гогаля», пачатак 1840-х. Фёдар Молер
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Николай Васильевич Яновский[1]
Псэўданімы В. Алов; П. Глечик; Н. Г.; ОООО; Пасичник Рудый Панько; Рудый Панько; Г. Янов; N. N.; *** [2]
Нарадзіўся 1 красавіка [ст. ст. 20 сакавіка] 1809
мястэчка Вялікія Сарочынцы, Палтаўская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 4 сакавіка [ст. ст. 21 лютага] 1852
Масква, Расейская імпэрыя
Пахаваны
Бацькі Васіль Гогаль-Яноўскі[d]
Марыя Гогаль[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург, паэт, крытык, публіцыст
Гады творчасьці 18271852
Жанр драма, проза
Мова расейская мова[4][5] і украінская мова
Подпіс Thumb
[[::ru:s:Николай_Васильевич_Гоголь|Творы]] ў Вікікрыніцах
Закрыць

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 20 сакавіка (1 красавіка) 1809 году ў сяле Вялікія Сарочынцы (цяпер Міргарадзкі раён Палтаўскай вобласьці, Украіна). Дзяцінства пісьменьніка прайшло ў вёсцы Васіліўцы (зараз Гогалева) у бацькоўскім маёнтку.

З 1818 па 1819 год вучыўся ў Палтаўскай павятовай вучэльні. З 1821 да 1828 году — у Нежынскай гімназіі вышэйшых навук, дзе ўпершыню выступіў на сцэне гімназійнага тэатру як актор і рэжысэр-пастаноўшчык спэктакляў «Эдып у Афінах», «Урок дочкам», «Лукавін» ды іншых. У гімназіі М. Гогаль занурыўся ў сьвет старажытнай украінскай гісторыі, народных звычаяў і народнае творчасьці.

У 1828 годзе Гогаль пераязджае ў Пецярбург. Тут у 1829 годзе ён публікуе свой першы твор — паэму «Ганц Кюхельгартэн». Праз год у часопісе «Отечественные записки» зьяўляецца аповесьць «Басаўрук, або Вечар напярэдадні Івана Купалы», першая з цыклю «Вечары на хутары ля Дзіканькі». Рамантычная скіраванасьць надавала творам М. Гогаля адмысловы калярыт. Грунтоўныя веды вуснае народнае творчасьці дазвалялі выводзіць карціны рэчаіснасьці ў глыбокім перапляценьні з выдумкай, што канечне стварала ўражаньне на чытача, захопліваючы яго ўяву.

З другой паловы 1830-х гадоў адбываецца далейшы росквіт таленту М. Гогаля, зьвязаны зь яго драматургіяй. Этапнай у гісторыі тэатру стала яго сацыяльная камэдыя «Рэвізор» (1836 г.) Неўзабаве пасьля прэм’еры п’есы Гогаль выяжджае на даволі доўгі час за мяжу. Ён наведвае Нямеччыну, Швайцарыю, Францыю, Італію. У 1842 годзе зьяўляецца знакамітая паэма-раман «Мёртвыя душы». У 1848 годзе пісьменьнік вяртаецца на радзіму, заложна працуе над другім томам «Мёртвых душаў», але незадоўга да сьмерці спальвае рукапіс. Памёр М. Гогаль у 1852 годзе ў Маскве.

Творы Гогаля

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.