From Wikipedia, the free encyclopedia
Фарны касьцёл, Фара (ад ням. Pfarrei — парафія, прыход) — гістарычная назва некаторых найбольш значных парафіяльных[1] касьцёлаў.
Найчасьцей назву «Фара» атрымліваў найстарэйшы мескі касьцёл або галоўны касьцёл у мескім дэканаце. У катэдральных местах фарным мог звацца другі паводле значнасьці касьцёл пасьля катэдры. Касьцёлы пры кляштарах не называліся фарнымі.
У наш час фарнымі, паводле традыцыі, працягваюць называцца касьцёлы, якія атрымалі такую назву ў мінулыя стагодзьдзі. Напрыклад, касьцёл Сьвятога Францішка Ксаверыя ў Горадні, які цяпер зьяўляецца катэдраю Гарадзенскай дыяцэзіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.