Дэкана́т (па-лацінску: decanatus) — у Каталіцкай царкве і англіканстве адміністрацыйная акруга ў складзе дыяцэзіі, аб’ядноўвае некалькі побач разьмешчаных парафій. У Расейскай праваслаўнай царкве аналягам дэканату зьяўляецца дабрачыньне. У 1983 у Кодэксе кананічнага права Рымска-каталіцкай царквы было прапанавана выкарыстоўваць замест тэрміну «дэканат» тэрмін «акруговы вікарыят»; аднак на практыцы назоў «дэканат» працягвае выкарыстоўвацца і застаецца больш распаўсюджаным. Існаваньне дэканатаў у дыяцэзіі не зьяўляецца абавязковым. Узначальваюць дэканаты дэканы (акруговыя вікарыі).

Літаратура

  • Католическая энциклопедия. Издательство францисканцев. М, 2002
  • MacMorran K. M. and Briden T. A Handbook for Churchwardens and Parochial Church Councillors, Continuum (2001)
  • Coccopamerio F. Decanato e il Decano nei documenti ecclesiali //Rivista Diocesana Milanese. 1980

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.