выведвальнае ведамства Расеі, заснаванае ў сьнежні 1920 году ў якасьці Замежнага аддзелу Усерасейскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з ко From Wikipedia, the free encyclopedia
Слу́жба во́нкавай выве́дкі Расе́і — выведвальнае ведамства Расеі, заснаванае ў сьнежні 1920 году ў якасьці Замежнага аддзелу Ўсерасейскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажам.
Служба вонкавай выведкі Расеі | |
рас. Служба внешней разведки Российской Федерации | |
Эмблема | |
Абрэвіятура | СВВ РФ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 20 сьнежня 1920 (103 гады таму) |
Тып | ведамства |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | бясьпека ад вонкавых пагрозаў |
Штаб-кватэра | Масква, Цэнтральная адміністрацыйная акруга, раён Хамоўнікі, вул. Астожанка, д. 51, корп. 1 |
Месцазнаходжаньне | Расея |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Кіраўнік | Сяргей Нарышкін[1] |
Кіроўны орган | Калегія |
Матчына кампанія | прэзыдэнт Расеі |
Зьвязаныя кампаніі | Акадэмія вонкавай выведкі (Мыцішчы, Маскоўская вобласьць) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 13 000 (2008 год) |
Сайт | svr.gov.ru |
Колішняя назва | Цэнтральная служба выведкі (да 18 сьнежня 1991 г.), 1-я галоўная ўправа КДБ (да 22 кастрычніка 1991 г.), 2-я галоўная ўправа МУС СССР (да 13 сакавіка 1954 г.), 1-я управа ГВУ (да 5 сакавіка 1953 г.), 1-я галоўная ўправа МДБ СССР (да 5 студзеня 1953 г.), Камітэт інфармацыі (да 2 лістапада 1951 г.), 1-я галоўная ўправа МДБ (да 30 траўня 1947 г.), 1-я ўправа НКДБ (да 5 сакавіка 1946 г.), 5-ы аддзел ГУДБ НКУС (да 3 лютага 1941 г.), 7-ы аддзел ГУДБ НКУС (да 9 верасьня 1938 г.), Замежны аддзел Галоўнай управы дзяржаўнай бясьпекі (да 25 сьнежня 1936 г.)[2] |
На 2021 год прэс-бюро СВВ Расеі месьцілася ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе Масквы па вуліцы Астожанка, д. 51, корп. 1 (раён Хамоўнікі)[3]. У сьнежні 2000 году ў Маскве кіраўнікі выведак Садружнасьці незалежных дзяржаваў падпісалі Пагадненьне «Аб прынцыпах і асноўных напрамках супрацы органаў бясьпекі і выведвальных службаў дзяржаваў-удзельніцаў СНД у галіне выведвальнай дзейнасьці». Таксама бакі зацьвердзілі Палажэньне аб штогадовай Нарадзе іх кіраўнікоў. Зь 2006 году кіраўнік СВВ Расеі таксама ўваходзіць у склад Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэту і прэзыдыюм Міжведамаснай камісіі супрацьдзеяньня экстрэмізму ў Расеі[4]. Цэнтральны апарат СВВ Расеі месьціўся ў Новамаскоўскай адміністрацыйнай акрузе ў вёсцы Бачурына Сосенскага пасяленьня.
На 2021 год Служба вонкавай выведкі Расеі ўлучала:
На 2021 год задачамі Службы вонкавай выведкі Расеі былі:
Паводле 6-га артыкула Закону Расеі «Аб вонкавай выведцы», Служба вонкавай выведкі Расеі мела 12 паўнамоцтваў на:
Паводле 17-га артыкула Закону Расеі «Аб вонкавай выведцы», гранічны ўзрост знаходжаньня на службе для вайскоўцаў Службы вонкавай выведкі Расеі складаў:
20 сьнежня 1920 году старшыня Усерасейскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажам (УНК) Фэлікс Дзяржынскі падпісаў Загад № 169 «Аб стварэньні Замежнага аддзелу УНК». Першым яго кіраўніком стаў Якаў Даўцян. 30 сьнежня 1920 году Дзяржынскі зацьвердзіў яго будову, якая ўлучала аддзел візаў з 11 чалавек[8]. 23 студзеня 1922 году УНК пераўтварылі ў Дзяржаўную палітычную ўправу (ДПУ) пры Народным камісарыяце ўнутраных справаў Расейскай СФСР. Па стварэньні Савецкага Саюзу 30 сьнежня 1922 году ДПУ пераўтварылі ў Аб’яднаную дзяржаўную палітычную ўправу (АДПУ) пры Савеце народных камісараў СССР. На 1922 год у Замежным аддзеле АДПУ працавала 70 чалавек. Каб кіраваць выведвальнымі апаратамі за мяжой стварылі 6 сэктараў:
Мясцовыя рэзыдэнтуры складаліся з 2-4 асобаў. Асноўнымі напрамкамі былі: гаспадарчая і дыпляматычная выведка, вонкавая контравыведка і пранікненьне ў расейскія эмігранцкія суполкі[9].
У студзені 1923 году савецкі рэзыдэнт у Кітаі Якаў Даўцян вывез з Харбіну белагвардзейскі архіў. 15 жніўня 1924 году савецкі выведнік Андрэй Фёдараў пад выглядам удзельніка руху «Лібэральныя дэмакраты» перавёў праз польска-савецкую мяжу заснавальніка Расейскага палітычнага камітэту Барыса Савінкава. У СССР яго зьняволілі на 10 гадоў за стварэньне 3-й арміі Ўрангеля падчас Польска-савецкай вайны. 25 верасьня 1925 году савецкі выведнік Аляксандар Якушаў, які ўдаваў кіраўніка «Манархічнай арганізацыі цэнтральнай Расеі» («МАЦР»), перавёў праз савецка-фінскую мяжу брытанскага выведніка Сіднэя Рэйлі родам з Адэсы. 5 лістапада 1925 году Рэйлі расстралялі па прыезьдзе ў Маскву паводле прысуду 1918 году за ўдзел у змове брытанскага консула Бруса Локарта з мэтай подкупу латыскіх стралкоў у Крамлі[9].
30 студзеня 1930 году Палітычнае бюро Цэнтральнага камітэту Ўсесаюзнай камуністычнай партыі зацьвердзіла Пастанову аб пераўтварэньні вонкавай выведкі, паводле якой стварылі 8 аддзяленьняў у складзе 121 супрацоўніка:
Падпольныя рэзыдэнтуры стварылі ў 2 краінах Азіі — Кітаі і Турэччыне, а таксама ў ЗША і 4-х краінах Эўропы — Ангельшчыне, Аўстрыі, Нямеччыне і Францыі. За 1920-я гады выведнік Васіль Пудзін выняў з сэйфа японскага дыплямата ў Манчжурыі каля 20 шыфраў. На 1930 год савецкімі агентамі сталі 15 нямецкіх дыпляматаў. У 1933—1937 гадах выведнік Арнольд Дойч завербаваў звыш 20 брытанскіх чыноўнікаў, у тым ліку «Кембрыдзкую пяцёрку» на чале зь Кімам Філбі. У 1934 годзе савецкі выведнік Зьміцер Быстралетаў завербаваў шыфравальніка Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі. У 1935 годзе празь вярбоўку камэрдынэра японскага дыплямата ў Нідэрляндах удалося сфатаграфаваць коды і шыфры ў яго сэйфе. У 1938-м у японскага дыплямата ў Вене (Аўстрыя) набылі шыфры амбасады Японіі[10].
10 ліпеня 1934 году Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР ухваліў Пастанову аб утварэньні Народнага камісарыяту ўнутраных справаў (НКУС), у склад якога перадалі АДПУ пад назвай Галоўная ўправа дзяржаўнай бясьпекі (ГУДБ). Спадарожна Замежны аддзел пераўтварылі ў 5-ы аддзел ГУДБ. У 1938 годзе Загадам НКУС 5-ы аддзел пашырылі да 12 аддзяленьняў:
Таксама ў 1938 годзе стварылі Школу асаблівага прызначэньня.
На 1941 год у 5-м аддзеле ГУДБ працавала 210 чалавек. Чыстка 5-га аддзелу народнымі камісарамі ўнутраных справаў Мікалаем Яжовым і Лаўрэнціем Берыяй прывяла да рэпрэсіяў супраць 275 з 450 выведнікаў у 1935—1940 гадах. На 1939 год за мяжой дзейнічала 45 калядыпляматычных і 14 падпольных рэзыдэнтураў, аднак пасьля рэпрэсіяў у іх засталося па 1-2 чалавекі. У 1939—1940 гадах з ЗША даслалі каля 30 000 аркушаў тэхнічнай дакумэнтацыі пра больш як 150 прамысловых узораў. 16 чэрвеня 1941 год савецкі выведнік Аляксандар Караткоў даслаў паведамленьне: «Усе вайсковыя мерапрыемствы Нямеччыны па падрыхтоўцы ўзброенага выступу супраць СССР цалкам скончаныя і ўдар можна чакаць ва ўсялякі час». Агулам са студзеня 1941 году выведнікі даслалі звыш 100 паведамленьняў пра нямецкі напад у чэрвені. Сярод іншага, у чэрвені 1941 году вайсковы аташэ Кітаю ў Нямеччыне перадаў апэратыўны плян нямецкага камандаваньня наконт галоўных напрамкаў прасоўваньня войска пры нападзе на СССР[11].
3 лютага 1941 году 5-ы аддзел ГУДБ пераўтварылі ў 1-ю ўправу Народнага камісарыяту дзяржаўнай бясьпекі. 12 жнівень 1941 году Загадам НКУС, якому перадалі 1-ю ўправу, будову выведкі спрасьцілі да 9 аддзелаў:
Падчас вайны дзейнічала 90 рэзыдэнтураў. На пачатак 1943 году звыш 100 апэратыўных атрадаў учыняла падрывы. У 1942 годзе ў нямецкі тыл пад Роўнам закінулі выведніка Мікалая Кузьняцова, які выкрыў падрыхтоўку замаху на ўдзельнікаў Тэгеранскай канфэрэнцыі і нямецкі плян падчас Курскай бітвы. 15 лістапада 1943 году Кузьняцоў загадваў партызанскім выкраданьнем камандзіра асаблівымі войскамі Нямеччыны Макса Ільгена, а на наступны дзень забіў у Роўне старшыню Вярхоўнага суду райхскамісарыяту Ўкраіны Альфрэда Функа[12].
Увесну 1942 году нямецкі агент савецкай выведкі Арвід Гарнак, які працаваў рэфэрэнтам Міністэрства гаспадаркі Нямеччыны, і іншы агент Гаро Шульцэ-Бойзэн, які працаваў у 5-м аддзяленьні апэратыўнага аддзелу штабу Вайскова-паветраных сілаў Нямеччыны, паведамілі пра галоўны ўдар нямецкага войска ў напрамку ў Сталінграда. У жніўні 1942 году нямецкая контравыведка запэленгавала і захапіла радыёстанцыю падпольнікаў групы «Чырвоная капэла», якіх арыштавалі ў Бэльгіі, Нямеччыне і Францыі. Агулам асудзілі звыш 600 падпольнікаў, большасьць якіх расстралялі. За 1943 год савецкія выведнікі паведамілі ў вайсковую контравыведку пра 1260 агентаў нямецкай Управы замежнай выведкі і абароны, якія дзейнічалі ў Чырвонай арміі. На пачатак 1944 году ў 27 краінах дзейнічала 190 падпольных выведнікаў, сярод якіх 97 у Нямеччыне і саюзных ёй дзяржавах, у тым ліку 10 немцаў. За гады вайны памер рэзыдэнтуры ў Лёндане вырас з 4-х да 12 чалавек, якія даслалі звыш 20 000 выведвальных паведамленьняў, сярод якіх 90% апынуліся праўдзівымі. У Кітаі знаходзілася 12 калядыпляматычных рэзыдэнтураў, у тым ліку ў Чунцыне, Ланьчжоў, Харбіне і Шанхаі, а таксама некалькі ў Сінцьзяне. Падчас Нямецка-савецкай вайны ў СССР выкрылі каля 200 ангельскіх выведнікаў, зь іх 110 у Маскве, 30 у Мурманску і 20 у складзе дэлегацыяў[12].
На пачатку чэрвеня 1945 году нямецкі фізык Кляўс Фукс, які ўдзельнічаў у «Мангэтанскім праекце» ў ЗША, перадаў савецкаму агенту падрабязную дакумэнтацыю атамнай бомбы[13]. У верасьні 1945 году згарнулі выведку ў Канадзе праз выдачу кодаў з боку мясцовага шыфравальніка Галоўнай выведвальнай управы Гузенкі. 15 сакавіка 1946 году 1-ю ўправу НКДБ, перададзеную яму 14 красавіка 1943 году ад НКУС, пераўтварылі ў 1-ю галоўную ўправу Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі (МДБ) СССР. 30 траўня 1947 году 1-ю галоўную ўправу МДБ пераўтварылі ў Камітэт інфармацыі пры Савеце міністраў СССР, у склад якога таксама ўлучылі Галоўную выведвальную ўправу Генэральнага штабу Савецкай арміі. 29 студзеня 1949 году Камітэт інфармацыі падпарадкавалі Міністэрству замежных справаў СССР. У вонкавай выведцы ўвялі галоўных рэзыдэнтаў, якіх прызначалі амбасадары. 1 кастрычніка 1949 году згарнулі выведку ў Кітаі ў сувязі з абвяшчэньнем Кітайскай Народнай Рэспублікі. У 1950—1951 гадах савецкая выведка атрымала звыш 200 паведамленьняў ад агентуры ў Ізраілі, у тым ліку пратаколы таемных паседжаньняў ураду Ізраілю[14].
5 сакавіка 1953 году 1-ю ўправу Галоўнай выведвальнай управы МДБ пераўтварылі ў 2-ю галоўную ўправу Міністэрства ўнутраных справаў СССР. У траўні 1953 году міністар унутраных справаў Лаўрэнці Берыя пераўтварыў амэрыканскі аддзел 2-й галоўнай управы ў аддзел ЗША, Канады, Ангельшчыны, Мэксыкі і Аргентыны са скарочаным штатам у 24 чалавекі. Управу Заходняй Эўропы Берыя пераўтварыў у аддзел. 13 сакавіка 1954 году Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету СССР ухваліў Пастанову аб стварэньні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі пры СМ СССР. КДБ перадалі 2-ю галоўную ўправу МУС, якую пераўтварылі ў 1-ю галоўную ўправу. Яе ранейшую будову ў складзе МДБ аднавілі. На 1954 год 1-я галоўная ўправа КДБ налічвала 3 (пад-)управы:
Таксама ў яе складзе дзейнічалі 10 аддзелаў:
20 ліпеня 1954 году старшыня Ведамства аховы канстытуцыйнага ладу (ВАКЛ) Заходняй Нямеччыны Ота Ён пасьля сустрэчы з супрацоўнікам КДБ Вадзімам Кучыным вырашыў перайсьці ва Ўсходні Бэрлін і застацца ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы. У сьнежні 1954 году ва Ўсходні Бэрлін вывелі начальніка выведвальнага аддзелу ВАКЛ Хайнца і начальніка яго філіі ў Заходнім Бэрліне Кольба. У выніку ў НДР выкрылі 36 агентаў Заходняй Нямеччыны[15].
На 1960 год у будове вонкавай выведкі дадаліся: управа апэратыўнай тэхнікі, служба інфармацыйна-аналітычнай працы. Таксама аддзел «Д» павысілі да службы актыўных мерапрыемстваў, а шыфраддзел — да шыфравальнай службы. Пазьней стварылі афрыканскі аддзел. Пасьля правалу амэрыканскай высадкі на Кубу ў красавіку 1961 году ў заліве Сьвіней савецкая выведка паведаміла старшыні ўраду СССР Мікіту Хрушчову пра падрыхтоўку паўторнай спробы. У выніку ўвесну 1962 году ў Маскве Хрушчоў перамовіў зь міністрам узброеных сілаў Кубы Раулем Кастрам пра разьмяшчэньне балістычных ракетаў сярэдняй далёкасьці, што выклікала Кубінскі крызіс[16]. На 1970 год лік аддзелаў вырас да 20, у тым ліку за кошт Сярэдняй Азіі. Цэнтральны апарат разьмясьцілі ў мікрараёне Ясенева (Чаромушкінскі раён). На пачатку лістапада 1975 году савецкія выведнікі перамовілі са старшынёй Народнага руху за вызваленьне Анголы Агуштыньню Нэту наконт уварваньня з Паўднёвай Афрыкі праз Намібію. У выніку 10 лістапада ў Луандзе самалётам высадзілі кубінскі батальён, які ў баі пад Кіфандонга на рацэ Бэнгу разьбіў бронетанкавую калёну ПАР. У выніку Грамадзянская вайна ў Анголе доўжылася да 2002 году[17].
У 1984 годзе былы агент КДБ Юры Бязьменаў, які ўцёк у 1970 годзе ў Канаду, выдаў у ЗША брашуру «Любоўны ліст Амэрыцы», у якой апісаў 4 ступені падрыўной дзейнасьці 1-й галоўнай ўправы КДБ за межамі СССР. Ён выкрыў, што «актыўныя мерапрыемствы» («псыхалягічная вайна») займалі 85% часу, грошай і людзей КДБ. 20 ліпеня 1985 году начальнік Лёнданскай рэзыдэнтуры Алег Гардзіеўскі ўцёк з Масквы ў Лёндан праз савецка-фінскую мяжу. Гэта прывяло да паралюшу вонкавай выведкі ў Ангельшчыне. 30 кастрычніка 1985 году ў Бэйруце (Лібан) вызвалілі 3-х савецкіх закладнікаў пасьля закліку кіраўніка Арганізацыі вызваленьня Палестыны Ясіра Арафата, да якога зьвярнуліся савецкія выведнікі. У студзені 1986 году рэзыдэнтура ў Емэне зладзіла вываз з Адэну 8000 савецкіх і 2000 іншаземных грамадзянаў пасьля пачатку баёў у горадзе[18].
25 лістапада 1991 году прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў зацьвердзіў сваім Указам «Палажэньне аб Цэнтральнай службе выведкі» (ЦСВ), якую ўтварылі зь 1-й галоўнай управы КДБ. 13 сьнежня 1991 году стварылі прэс-бюро ЦСВ. 18 сьнежня 1991 году расейскі прэзыдэнт Барыс Ельцын перайменаваў сваім Указам ЦСВ у Службу вонкавай выведкі Расейскай Фэдэрацыі. У 1992 годзе ўхвалілі Закон Расеі «Аб вонкавай выведцы» і зацьвердзілі «Палажэньне аб СВВ Расеі», што замацавала яе наўпроставае падначаленьне прэзыдэнту Расеі. 4 красавіка 1993 году ў Алмаце (Казахстан) кіраўнікі выведак Садружнасьці незалежных дзяржаваў падпісалі Пагадненьне «Аб супрацы ў галіне вонкавай выведкі», паводле якога адпаведныя выведкі наладзілі абмен выведанымі зьвесткамі і адмовіліся ад выведкі супраць адно аднаго. 8 сьнежня 1995 году зацьвердзілі новую рэдакцыю Закону «Аб вонкавай выведцы». На пачатку 1990-х гадоў зачынілі звыш 30 рэзыдэнтураў у Афрыцы, Лацінскай Амэрыцы і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Таксама скарацілі 30% супрацоўнікаў. У 2-й палове 1990-х гадоў заключылі пагадненьні аб супрацы з выведкамі Ангельшчыны, ЗША, Нямеччыны, Паўднёвай Карэі і Аргентыны наконт тэрарызму, наркагандлю, распаўсюду зброі масавага паражэньня і экалёгіі[19].
На 1995 году рэзыдэнтура ў Нью-Ёрку (ЗША) складалася зь 7 падразьдзяленьняў:
У сакавіку 1998 году Служба вонкавай выведкі Расеі ўтварыла атрад спэцыяльнага прызначэньня «Заслона» дзеля вывазу расейскіх грамадзянаў з краінаў, дзе ішла вайна. Такі вываз у выглядзе апэрацыі «Прарыў» праводзілі ў Іране, Іраку (Ірацкая вайна, 2003 год), Лібіі (Грамадзянская вайна ў Лібіі, 2011 год), Сырыі (Дамаск, Грамадзянская вайна ў Сырыі, 2011 год) і Емэне (Сана, красавік 2015 году), у тым ліку дыпляматаў ЗША ў апошнім выпадку. Пастаяннымі задачамі атраду былі: ахова расейскіх амбасадараў, носьбітаў дзяржаўнай таямніцы і ўтойваньне агентаў. Гэтыя задачы былі больш надзённымі для амбасадаў Расеі ў Нямеччыне, Ангельшчыне і Францыі[21].
У верасьні 1999 году расейскі прэзыдэнт Барыс Ельцын заявіў, што Служба вонкавай выведкі Расеі адыгрывае большую ролю ў акрэсьленьні расейскай замежнай палітыкі, чым Міністэрства замежных справаў Расеі[22].
На чэрвень 2000 году ў СВВ Расеі налічвалася 12 000 супрацоўнікаў[23]. Улетку 2006 году зацьвердзілі Закон, паводле якога СВВ Расеі ўпаўнаважвалася забіваць за мяжой падазраваных у тэрарызьме на загад прэзыдэнта Расеі[24]. 28 чэрвеня 2010 году супрацоўнікі Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША арыштавалі 11 агентаў СВВ Расеі, у тым ліку Ганну Чапман. Зь іх 10 затрымалі ў ЗША і аднаго на Кіпры. Іх абвінавацілі «ў змове дзеля дзеяньня ў якасьці агентаў чужой дзяржавы» і адмываньні грошай[25].
27 чэрвеня 2011 году Маскоўскі акруговы вайсковы суд завочна вырак намесьніка начальніка ўправы «С» у СВВ Аляксандра Пацеева (нар. 1952, Лунінец, цяпер Беларусь) да 25 гадоў пазбаўленьня волі за дэзэртэрства ў ЗША і дзяржаўную здраду ў выглядзе раскрыцьця 11 расейскіх агентаў, арыштаваных ФБР[26]. 27 жніўня 2012 году СВВ Расеі абвясьціла 3 тэндэры на распрацоўку апраграмаваньня коштам 30 млн расейскіх рублёў (943 тыс. $ дзеля: сачэньня «Дыспут» і кіраваньня супольнасьцю «Манітор-3», а таксама ўкідваньня ў сацыяльныя сеткі і блогі «Шторм-12». Выпрабаваньні прызначылі на блогах ва Ўкраіне і Беларусі[27].
18 красавіка 2021 году міністар замежных справаў Чэхіі Ян Гамачак заявіў пра высылку 18 расейскіх дыпляматаў, сярод якіх выявілі выведнікаў Службы вонкавай выведкі Расеі[28].
6 кастрычніка 2021 году Ўладзімер Асечкін, заснавальнік расейскага праекту Gulagu.net — дзе раней апублікавалі відэаархіў расейскай Фэдэральнай службы выкананьня пакаранняў зь відэафіксацыяй жорсткіх катаваньняў у расейскіх турмах — паведаміў, што мае зьвесткі пра удзел Службы вонкавай выведкі Расеі і іншых спэцслужбаў у катаваньнях у Беларусі[29]:
Нам вядома, што ў тым ліку байцы атрадаў спэцыяльнага прызначэньня ФСІН перамяшчаліся ў Беларусь для таго, каб ужываць жорсткія, бесчалавечныя мэтады адносна мірных дэманстрантаў | ||
3 верасьня 1992 году Служба вонкавай выведкі Расеі і Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі заключылі Пагадненьне «Аб супрацы ў галіне выведвальнай дзейнасьці»[31]. 19 траўня 2016 году ў Менску прайшло 40-е паседжаньне Рады кіраўнікоў органаў бясьпекі і спэцыяльных службаў дзяржаваў-удзельніцаў Садружнасьці незалежных дзяржаваў (РОВБ) з удзелам СВВ Расеі. Пры РОВБ дзейнічалі 4 камісіі: 1) навукова-тэхнічнай супрацы, 2) інфармацыйнай бясьпекі, 3) супрацы ў галіне папярэдняга сьледзтва, 4) забесьпячэньня бясьпекі міжнародных транспартных зносін[32].
17 траўня 2017 году кіраўнік СВВ Расеі Сяргей Нарышкін сустрэўся з А. Лукашэнкам у Менску[33]. На сустрэчы ўзгаднілі напрамкі супрацы выведак у галіне абароны дзяржаўных зацікаўленасьцяў[34]. 22 кастрычніка 2020 году Сяргей Нарышкін паўторна сустрэўся з А. Лукашэнкам у Палацы незалежнасьці, дзе падзякаваў за правядзеньне ў Менску Калегіі выведак Беларусі і Расеі[35]. 3 чэрвеня 2021 году ў Віцебску адбылося 20-е сумеснае паседжаньне КДБ Беларусі і СВВ Расеі, якое прайшло з удзелам старшыні СВВ Сяргеем Нарышкіным[36].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.