Балканскі паўвостраў
геапалітычны і культурніцкі рэгіён у паўднёва-ўсходняй Эўропе From Wikipedia, the free encyclopedia
Балканскі паўвостраў, Балканы — паўвостраў на паўднёвым усходзе Эўропы геаграфічны і гістарычны рэгіён паміж Чорным і Адрыятычным морам. На поўначы Балканы абмежаваныя ракой Савай і ніжнім цячэньнем Дунаю. Займае плошчу прыкладна 505 000 км².

Назоў «Балканы» паходзіць ад колішняга найменьня баўгарскай горнай сыстэмы Стара Планіна.
На Балканах разьмяшчаюцца дзяржавы былой Югаславіі (Босьнія і Герцагавіна, Сэрбія, Чарнагорыя, Паўночная Македонія; Славенія і Харватыя звычайна ня лічацца балканскімі краінамі), Баўгарыя, Альбанія, Грэцыя і эўрапейская частка Турэччыны. Часам да балканскіх краінаў адносяць і Румынію.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.