адміністрацыйны рэгіён Трэцяга райху From Wikipedia, the free encyclopedia
Райхскамісарыят Украіна (па-нямецку: Reichskommissariat Ukraine) — адміністрацыйнае ўтварэньне, што ахоплівала частку сучасных украінскіх і беларускіх (а ў плянах і вялізную частку расейскіх) земляў у 1941—1944 роках. Кантралявалася і падпарадкоўвалася нацысцкай Нямеччыне, але не ўваходзіла ў яе склад. Фактычна Райхскамісарыят быў калёніяй Трэцяга Райху.
У райхскамісарыяце Ўкраіна ў Роўне пачалі выпускаць грашовыя знакі — карбованцы па 1, 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 карбованцаў. Адзін карбованец быў роўным аднаму савецкаму рублю. Насельнікам загадвалі да 25 ліпеня 1942 году абмяняць савецкія рублі на карбованцы.
Выпускам карбованцаў займаўся Галоўны выдавецкі скарб. Галоўная ўправа скарбу мела сядзібу ў месьце Роўне. Ён пачаў выпускаць карбованцы 1 чэрвеня 1942 году. Скарб абменьваў савецкія рублі 5 і больш рублёў на карбованцы. Адзін савецкі рубель мяняўся на адзін карбованец. Пры абмене 10 і больш рублёў карбованцы не выдавалі, а захоўваліся на рахунку конта. Рахунак быў бяз росту, таму даходу не прыносіў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.