Міхайла Кезгайлавіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхайла Кезгайлавіч (Міхал Кезгайла; каля 1410—1476) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канцлер вялікі літоўскі (з 1446), адначасна намесьнік смаленскі (1450—1458) і ваявода віленскі (з 1459).
Ад вялікага князя Казімера атрымаў частку Лукомльскай воласьці (пазьнейшы маёнтак Халопенічы), Дварэц і Ельню ў Наваградзкім павеце, воласьці Бакшты (пазьнейшыя Дукора і Сьмілавічы) у Менскім павеце, у 1465 годзе — Любчу, а таксама Ракаў з складу Заслаўскага княства[1].
Геза або Кеза (Geso, Keso) і Гайла (Gailo) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гізель, Гесмонт; германскія імёны Geske, Giesel, Gismondus) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[4], германскага gaizá 'завостраны кій'[5], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4]. Такім парадкам, імя Кезгайла азначае «жвавае кап’ё»[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Michael alias Keszgal capitanues Samagitiae (15 кастрычніка 1432 году)[7]; Michael Gezgalouicz (19 красавіка 1437 году)[8]; пан Михаило Кезкгаилович (1440—1492 гады)[9]; пан Михал Кезкгаил (7 лістапада 1442 году)[10]; Michael alias Kenszgal (1445 год)[11]; Michaele Keyzgalovicz (6 красавіка 1459 году)[12]; Михайло (10 сакавіка 1463 году)[13]; nos Michael Gyeszgalowycz (28 лютага 1476 году)[14].
Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага. Меў братоў Яна, Пятра, Дабяслава, Бутрыма і, магчыма, Таліята.
Быў паплечнікам вялікага князя Казімера, у часе выездаў якога кіраваў дзяржаўнымі справамі.
Выступаў супраць Флярэнтыйскай уніі, хоць і быў каталіком[15]. Фундаваў родавую капліцу Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі ў Віленскай катэдры[16].
Не пакінуў нашчадкаў.
У сваім лацінамоўным наданьні капліцы Віленскай катэдры, зробленым у 1476 годзе, упамінаў «народныя» тэрміны і выразы «пуды» (pvdy), «устаў» (vstaw), «ушатцы» (alias vszaczcze) і чатыры «кулі ліпцу» (kule lipczv) (збаны ліпавага мёду), а ў наданьні таго ж году касьцёлу ў сваёй вотчыне Дзявалтаве ўпамінаў меру «грычыхі» (alias griczychi), «конюхаў» (alias conyvchi) і «пуды» (pvdy) мёду[17]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[18].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.