From Wikipedia, the free encyclopedia
Е́льня — места ў Расеі, на рацэ Дзясьне. Адміністрацыйны цэнтар Ельнянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 9168 чалавек. Знаходзіцца за 82 км на паўднёвы ўсход ад Смаленску, чыгуначная станцыя на лініі Смаленск — Сухінічы, вузел аўтамабільных дарог.
Ельня лац. Jelnia | |||||
рас. Ельня | |||||
Чыгуначная станцыя | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1150 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская | ||||
Муніцыпальны раён: | Ельнянскі | ||||
Плошча: | 15 км² | ||||
Вышыня: | 230 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | +7 48146 | ||||
Паштовы індэкс: | 216330 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°34′0″ пн. ш. 33°10′0″ у. д. | ||||
Ельня | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ельня — места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Упершыню Ельня ўпамінаецца ў канцы XII — пачатку XIII стагодзьдзя, калі яна ўваходзіла ў склад Смаленскага княства.
У 1404 годзе Ельня далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1447 годам яна ўпамінаецца як вёска Дварэцкай воласьці. У 1500 годзе па бітве на Вядрошы маскоўскія войскі ўзялі тут у палон Канстантына Астроскага[2]. У 1507 годзе пасля вялікага князя Жыгімонта Старога запатрабавалі ад маскоўскага гаспадара Васіля Іванавіча вяртаньня ўсіх «Літоўскіх гарадоў, валасьцей, земляў, вод...», сярод якіх упаміналася Ельня.
У 1552 годзе Ельня трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржаы. У 1618 годзе места вярнулася ў склад Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўвайшло ў Смаленскі павет Смаленскага ваяводзтва.
Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхара Ельні ліцьвінам: «старец Манасия сказал: родом литвин[a], Смоленского уезду, государевы волости Ельни» (1674 год)[5].
З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Ельню захапілі маскоўскія войскі.
Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Ельня апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. За маскоўскай гаспадыняй Кацярынай II яна стала «царскім сялом», жыхары якога пастаўлялі ласёў на патрэбы палац. У 1776 годзе Ельня зноў стала местам, цэнтрам павету Смаленскай губэрні. 10 кастрычніка 1780 году ўлады даравалі месту герб «у срэбным полі тры зялёныя яліны»[6].
Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 84,74% насельніцтва Ельнянскага павету, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 10,71%[7]. У канцы XIX ст. у Ельні было 565 дамоў, дзеялі 2 цэрквы, працавалі расейскія трохклясная меская і жаночая прыходзкая вучэльні.
Паводле этнаграфічнага дасьледаваньня пачатку XX стагодзьдзя, жыхароў правабярэжжа ракі Ўгры (бярэ пачатак у вёсцы Бабічах за 25 км на паўднёвы ўсход ад Ельні) называлі «літвой»[b][9].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ельня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[10]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У Другую сусьветную вайну з 19 ліпеня 1941 да 30 жніўня 1943 году Ельня знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Празь Ельню праходзіць рэгіянальная аўтамабільная дарога Р137: Сафонава (М1) — Дарагабуж — Ельня — Рослаў (А101).
Дзее Ельнянскі краязнаўчы музэй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.