Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзява́лтаў (лет. Deltuva) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Армоне. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 503 чалавекі. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Вількаміру.
Дзявалтаў лац. Dziavałtaŭ | |||||
лет. Deltuva | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1385 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Вількамірскі | ||||
Насельніцтва: | 503 чал. (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°14′0″ пн. ш. 24°40′0″ у. д. | ||||
Дзявалтаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дзявалтаў — мястэчка гістарычнай Вількаміршчыны, якое ў 2003 годзе абвясьцілі часткай афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».
Гісторык Генрык Лаўмянскі назву Дзявалтава зь летапіснай Дзяволтвай[1].
Першы пісьмовы ўпамін пра Дзявалтаў датуецца 1385 годам, цэнтар воласьці[2]. Уваходзіў у склад Вількамірскага павету Віленскага ваяводзтва. У XV стагодзьдзі — у валоданьні Валімунтавічаў, пазьней Кезгайлаў, у XVI стагодзьдзі — Радзівілаў, у XVII стагодзьдзі — Падбярэскіх, пазьней Грушэўскіх.
У 1476 годзе Кезгайлы фундавалі ў Дзяволтаве драўляны касьцёл, перароблены да 1570 году Радзівіламі пад кальвінскі збор. Пры ім існавала школа. Статус мястэчка атрымаў у XVI стагодзьдзі, у 1744 годзе — прывілей на таргі і кірмашы[3].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дзявалтаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вількамірскім павеце[4].
У 1918 годзе Дзявалтаў увайшоў у склад Летувы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.