беларуская літаратурная ўзнагарода From Wikipedia, the free encyclopedia
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца — прэмія, заснаваная 28 сьнежня 2011 году, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзенаю (у папяровым або электронным варыянтах) у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка».
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца | |
Апісаньне | за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове |
---|---|
Арганізатар | Амбасада Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Краіна | Беларусь |
Першае прысуджэньне | 2012 |
Афіцыйны сайт | gedroyc.by |
Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі амбасада Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў[1].
Прэмія была названая ў гонар ураджэнца Менску, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх зносінаў паміж Польшчай і Беларусьсю, Летувой і Ўкраінай[1].
Намінаваньне праходзіла ў тры этапы. У склад журы прэміі ўваходзілі прадстаўнікі зь Беларусі і Польшчы: беларускі бок прадстаўлялі Валянцін Акудовіч, Маргарыта Аляшкевіч, Уладзімер Арлоў, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская і Андрэй Хадановіч; польскі — Пётар Казакевіч, Адам Паморскі і Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы)[1]. 12 студзеня 2012 году журы Літаратурнай прэміі Гедройца вызначыла лонг-ліст прэміі, у які ўвайшлі кнігі 12 беларускіх празаікаў, выдадзеныя цягам 2011 году[2].
7 лютага 2012 году на на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру адбылася прэс-канфэрэнцыя, на якой быў абвешчаны шорт-ліст прэміі, у які трапілі кнігі 6 празаікаў:
Абвяшчэньне і ўшанаваньне пераможцы адбылося 3 сакавіка 2012 году ў Палацы мастацтваў, у Міжнародны дзень пісьменьніка. Найбольш цікавыя ўрыўкі з кожнай кнігі былі прачытаныя акторамі.
Пераможцам быў прызнаны Павал Касьцюкевіч за кнігу прозы «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту». Другое месца — у Альгерда Бахарэвіча, «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча», трэцяе — у Андрэя Федарэнкі, «Мяжа»[3]. Пераможца атрымаў сэртыфікат на суму ў 105 мільёнаў рублёў ад Сомбелбанка[4] і пуцёўку на востраў Готлянд (Швэцыя). Узнагарода за другое месца прадугледжвала месячны побыт ва Ўроцлаве і выданьне кнігі ў Польшчы, у некамэрцыйным выдавецтве «Калегіюм Эўропы Ўсходняй»[5]. «Мяжа» Андрэя Федарэнкі замкнула кола фіналістаў, а пісьменьнік атрымаў запрашэньне ў польскі «горад сустрэч» — Уроцлаў[6].
Аўтар | Назва | Выдавецтва | Вынік |
---|---|---|---|
Уладзіслаў Ахроменка | «Тэорыя змовы» | Менск: Логвінаў | шорт-ліст |
Альгерд Бахарэвіч | «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» | Радыё Свабода, сэрыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» | 2 месца |
Лявон Вольскі | «Міларусь» | Менск: Мэдыял, сэрыя «Кнігарня Пісьменьніка» | |
Віктар Карамазаў | «Мастак і парабкі» | Менск: Мэдысонт | |
Павал Касьцюкевіч | «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту» | Менск: Логвінаў | 1 месца |
Артур Клінаў | «Шалом: ваенны раман» | Менск: Логвінаў (сэрыя «Кнігарня „Нашай Нівы“») | шорт-ліст |
Аляксандар Лукашук | «Сьлед матылька. Освальд у Менску» | Радыё Свабода (сэрыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе») | шорт-ліст |
Ян Максімюк | «Словы ў голым полі» | Менск: Логвінаў (сэрыя "Галерэя «Б») | |
Віктар Марціновіч | «Сьцюдзёны вырай» | 34mag.net (электроннае выданьне) | |
Ала Сямёнава | «У сьвятой краіне выгнаньня» | Менск: Кнігазбор (сэрыя «Кнігарня пісьменьніка») | |
Андрэй Федарэнка | «Мяжа» | Менск: Літаратура і Мастацтва (сэрыя «Лімаўскі фальварак») | 3 месца |
Макс Шчур | «Ліст, знойдзены на папялішчы» | Познань: Белы крумкач |
На адной зь лютаўскіх канфэрэнцыяў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка паведаміў, што прэмія была створаная менавіта дзеля падтрымкі і папулярызацыі сучаснай прозы краіны-суседкі[6].
У кастрычніку 2012 году абвешчана аб правядзеньні другой прэміі імя Гедройца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» й «эсэістыка». У лістападзе 2012 году стала вядома, што зь беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філёзаф Валянцін Акудовіч, пісьменьнікі Уладзімер Арлоў і Павал Касьцюкевіч — як леташні ляўрэат прэміі, крытык Ганна Кісьліцына, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, рэдактар часопісу «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладчыца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Менску Пётар Казакевіч, перакладнік і прэзыдэнт Польскага ПЭН-клюбу Адам Паморскі і Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 11 студзеня 2013 году быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазыцыяў). 11 лютага 2013 году быў абвешчаны шорт-ліст прэміі (6 пазыцыяў). Абвяшчэньне й ушанаваньне пераможцаў адбылося 1 сакавіка 2013 году, у Міжнародны дзень пісьменьніка ў канфэрэнц-залі Princess гатэлю Crowne Plaza ў Менску.[8].
Аўтар | Назва | Вынік |
---|---|---|
Сяргей Балахонаў | «Зямля пад крыламі Фэнікса» | шорт-ліст |
Альгерд Бахарэвіч | «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» | 2 месца |
Алена Брава | «Рай даўно перанаселены» | |
Адам Глёбус | «Сказы» | 3 месца |
Паліна Качаткова | «Матылі» | |
Уладзімер Някляеў | «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» | 1 месца |
Андрэй Пакроўскі | «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» | |
Алесь Пашкевіч | «Сімъ ПобѢдиши» | |
Людміла Рублеўская | «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» | шорт-ліст |
Юры Станкевіч | «Шал» | шорт-ліст |
Уладзімер Сьцяпан | «Адна капейка» | |
Андрэй Федарэнка | «Ланцуг» |
У студзені 2014 году абвешчана аб правядзеньні трэцяй прэміі імя Гедройца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2013 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» й «эсэістыка». У тым жа месяцы стала вядома, што зь беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філёзаф Валянцін Акудовіч, пісьменьнікі Уладзімер Арлоў і Альгерд Бахарэвіч, літаратураназнаўца Ціхан Чарнякевіч, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, рэдактар часопісу «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладніца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Менску Пётар Казакевіч, перакладнік і прэзыдэнт Польскага ПЭН-клюбу Адам Паморскі і Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 27 лютага 2014 году быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазыцыяў).[9] 16 траўня 2014 году быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (6 пазыцыяў).[10] 2 чэрвеня 2014 году былі абвешчаныя пераможцы.[11]
Аўтар | Назва | Вынік |
---|---|---|
Уладзіслаў Ахроменка | «Музы і сьвіньні» | |
Ігар Бабкоў | «Хвілінка» | 1 месца |
Алена Брава | «Дараваньне. Прощение. Vergebung» | шорт-ліст |
Сяргей Вераціла | «Разьбітае сэрца Вітаўта» | шорт-ліст |
Адам Глёбус | «Казкі пра дарослых» | |
Сяргей Дубавец | «Errata» | |
Артур Клінаў | «Шклатара» | 2 месца |
Аляксандар Лукашук | «Зкімбы-зымбы» | |
Вінцэсь Мудроў | «Багун» | 3 месца |
Кацярына Ааро | «Сарочае радыё» | |
Людміла Рублеўская | «Ночы на Плябанскіх млынах» | шорт-ліст |
Наталка Харытанюк | «Сьмерць лесьбіянкі» |
22 кастрычніка 2014 году быў абвешчаны склад журы чацьвертай прэміі: Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глёбус, Ганна Кісьліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.[12] 30 сакавіка 2015 зьявіўся доўгі сьпіс прэміі.[13]
Аўтар | Назва | Вынік |
---|---|---|
Сяргей Абламейка | «Настальгія» | |
Тацяна Барысік | «Жанчына і леапард» | 2 месца |
Альгерд Бахарэвіч | «Дзеці Аліндаркі» | 3 месца |
Антон Францішак Брыль | «Ян Ялмужна» | шорт-ліст |
Віталь Воранаў | «Шэптам» | |
Андрэй Гуцаў | «Кніга зданяў» | шорт-ліст |
Сяргей Дубавец | «Сіні карабель у блакітным моры плыве» | шорт-ліст |
Віктар Казько | «Час зьбіраць косьці» | 1 месца |
Віктар Марціновіч | «Мова» | |
Пістончык | «Дэгенэратыўны слоўнік» | |
Людміла Рублеўская | «Авантуры студыёзуса Вырвіча» | |
Юры Станкевіч | «Брамнік заўжды самотны» |
5 чэрвеня 2019 быў абвешчаны склад журы восьмага сэзону: Пятро Васючэнка, Максім Жбанкоў, Марыя Мартысевіч, Анжэла Мельнікава, Жана Капуста, Алесь Пашкевіч і Ганна Севярынец.[14] Адмовіліся ад удзелу ў прэміі Андрусь Горват і Альгерд Бахарэвіч[15].
27 жніўня 2019 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазыцыяў,[16] 2 верасьня — шорт-ліст з 6 пазыцыяў.[17] Была ўпершыню ўручаная ўзнагарода ў намінацыі «Выбар Алексіевіч»[18]
Аўтар | Назва | Выдавецтва | Вынік |
---|---|---|---|
Міхал Андрасюк | «Поўня» | Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» | 2 месца |
Алена Брава | «Садомская яблыня» | Мінск: Галіяфы | 3 месца |
Валер Гапееў | «Пазл» | Мінск: Галіяфы | |
Сяргей Дубавец | «Д’ябал запрэжаны ў плуг» | Вільня: Логвінаў | |
Сяргей Календа | «Часам панкі паміраюць» | Вільня: Логвінаў | Выбар Алексіевіч |
Віктар Марціновіч | «Ноч» | Мінск: Кнігазбор | |
Вінцэсь Мудроў | «Помнік літары Ў» | Мінск: Янушкевіч | |
Людміла Рублеўская | «Пантофля Мнемазіны» | Мінск: Янушкевіч | |
Ільля Сін | «Libido» | Мінск: Кнігазбор | 1 месца |
Андрэй Федарэнка | «Сузіральнік» | Мінск: Кнігазбор | |
Юлія Шарова | «Вяртанне Ліліт» | Мінск: Янушкевіч | шорт-ліст |
Сяргей Шупа | «Падарожжа ў БНР» | Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода | шорт-ліст |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.